Бахшы

Бахшы (туркм.: bagşybagşy; узб.: baxshibaxshi; каракалп. baxsı; каз.: баксыбаксы; кірг.: бакшыбакшы) — народны спявак, выканаўца фальклору ў цюркскіх народаў Сярэдняй Азіі, звычайна выступае на святах. Неад'емная частка бахшы — дутар, струнны шчыпковы музычны інструмент з доўгім грыфам, двума жыльнымі або нейлонавымі струнамі і грушападобным рэзанатарам.
Слова «бахшы» паходзіць ад санскрыцкага bhikshu — настаўнік. Мангольскія будысты так называлі людзей, якія валодаюць уйгурскай пісьменнасцю, таму ў XIII—XV стагоддзях словам «бахшы» называлі пісцоў.
У шаманізме бахшы выступаюць у ролі знахароў, ведзьмакоў, лекараў, якія з дапамогай песень і музыкі выганялі злых духаў.
У існуючай сістэме навучання бахшы значнае месца адводзілася паэтычным спаборніцтвам.
Падчас амаль усеагульнай непісьменнасці насельніцтва Сярэдняй Азіі бахшы з'яўляліся захавальнікамі народнай музычнай і фальклёрнай традыцыі, а таксама распаўсюджвалі класічныя творы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі многія творы, якія да гэтага існавалі толькі ў вуснай традыцыі, былі запісаныя.
У другую нядзелю верасня ў Туркменіі адзначаецца Дзень туркменскага бахшы.
У кіно[правіць | правіць зыходнік]
- «Баксы» — мастацкі фільм 2009 года, рэж. Гульшад Амарава.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Успенский В., Беляев В. Туркменская музыка. — М., 1928.
- Шахым Гуллыев / под ред.Ф.М.Кароматова. Искусство туркменских бахши:основы музыкально-поэтического строения. — Ылым, 1985. — 260 с.
- Турсунов Е. Д. Возникновение баксы, акынов, сэри и жырау. — Астана: Фолиант, 1999. — 265, [2] с. — ISBN 5-7667-6675-0.