Бацькаўшчына (Гродна)
Jump to navigation
Jump to search
«Бацькаўшчына» — арганізацыя, створаная ў Гродне 1 сакавіка 1919 году пасля пераезду асноўнага кіраўніцтва БНР.
Фактычна прадоўжыла дзейнасць менскай арганізацыі «Бацькаўшчына».
У яе склад уваходзілі Кастусь Езавітаў (старшыня), Усевалад Боеў, Язэп Варонка, Тодар Вернікоўскі, Іван Карчынскі, Я. Курлаў, Сымон Якавюк і інш. Выдавала газету «Бацькаўшчына». Апекавала бедных навучэнцаў беларускіх школ. Спыніла дзейнасць у красавіку 1919 года.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.