Сымон Якавюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сымон Якавюк
Род дзейнасці: палітык
Дата нараджэння: 30 лістапада 1881(1881-11-30)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 жніўня 1973(1973-08-25) (91 год)
Месца смерці:
Месца пахавання:

Сымон Якавюк (1881, в. Дубіны Бельскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 25 жніўня 1973, Гродна) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1881 годзе ў сялянскай сям’і. Скончыў Бельскае 8-класнае павятовае вучылішча (1897). Навучаўся ва ў Віленскім тэхнічным вучылішчы, з 1900 пачаў працаваць на чыгунцы ў Беластоку. У 1914 мабілізаваны ў царскую армію, удзельнік І сусветнай вайны, прапаршчык (1916), служыў на Каўказскім фронце.

Удзельнік Гродзенскага беларускага сялянскага з’езда (1918). Уваходзіў у Цэнтральную беларускую раду Гродзеншчыны (1919). 28 сакавіка 1920 года абраны ў Беларускі нацыянальны камітэт, Гродна. Пасля таго, як 21.3.1921 польскія ўлады зачынілі Гродзенскі БНК, ён дзейнічаў у падполлі. У лістападзе 1922 Сымон Якавюк абраны паслом (дэпутатам) польскага Сейму. Уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. Фігурант «працэсу 45-ці» ў Беластоку (1923), на якім абвінавачваўся ў сувязях з беларускімі паўстанцамі, апраўданы судом. У канцы снежня 1923 Варшаўскі акруговы суд прыгаварыў С. Якавюка да чатырох гадоў катаржнай працы. На самым пачатку 1924 той перабраўся ў Коўна (Літва). Прымаў удзел у палітычным жыцці беларускай эміграцыі, уваходзіў у Беларускае культурна-асветнае таварыства (Коўна), абіраўся яго старшынёй. Падчас II сусветнай вайны знаходзіўся на акупаванай тэрыторыі, удзельнічаў у антыфашысцкім руху.

Пасля вайны на гаспадарчай працы ў Літве. У 1955 хадайнічаў аб персанальнай пенсіі, спасылаючыся на сваё шматгадовае (з 1918) супрацоўніцтва з савецкімі спецслужбамі. Да пачатку 1960-х гадоў перабраўся ў Гродна.

Пахаваны ў Гродне.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]