Бацькаў запавет
| Бацькаў запавет | |
|---|---|
| Жанр | драматычны фільм[1] |
| Рэжысёры | |
| Працягласць | 112 хв. |
| Краіна | |
| Мова | кіргізская мова |
| Год | 25 жніўня 2016 |
| IMDb | ID 5886718 |
«Бацькаў запавет» (кірг.: Atanyn Kereezi) — кыргызскі мастацкі фільм 2016 года рэжысёраў Бакыта Мукула і Дастана Жапара уўлу[2].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 23-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[3].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У Бішкек прылятае Азат, які 15 год пражыў у эміграцыі з бацькамі ў ЗША. Ён адпраўляецца ў роднае сяло, каб выканаць апошнюю волю памерлага бацькі і выплаціць яго пазыкі. Прыбыўшы на месца, хлопец бачыць, што родная хата і гаспадарка закінутыя, а малодшы брат бацькі, Чора, тут больш не жыве. Нягледзячы на няветлiвы прыём, Азат пачынае рамантаваць закінутую хату, вяртае бацькаўскія пазыкі. Неўзабаве з’яўляецца Чора. Іх сустрэча адкажа на галоўнае пытанне: што сапраўды завяшчаў сыну памерлы бацька[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 16 кінаўзнагародамі і яшчэ 7 намінацыямі[4].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ A Father's Will (2016) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 студзеня 2023.
- 1 2 Бацькаў запавет (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2023. Праверана 27 студзеня 2023.
- ↑ A Father's Will (2016) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 студзеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бацькаў запавет на сайце «Internet Movie Database» (англ.)