Баэмунд IV (князь Антыёхіі)
Баэмунд IV | |
---|---|
Нараджэнне | 1172 |
Смерць | сакавік 1233 ці 1233[1] |
Род | Рамнульфіды[d] |
Бацька | Баэмунд III |
Маці | Аргулоса Харымская[d] |
Жонка | Мелісенда дэ Лузіньян[d] і Плэсанс дэ Жыльбер[d] |
Дзеці | Раймонд дэ Пуацье[d], Баэмунд V[d][2], Філіп Антыяхійскі[d], Аргуэліса Антыяхійская[d], Генрых Антыяхійскі[d], Ізабэла Антыяхійская[d], Эльвіса дэ Пуацье[d] і Марыя дэ Пуацье[d] |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баэмунд IV (фр.: Bohemond de Poitiers; каля 1172 — сакавік 1233) — князь Антыёхіі (1201—1205, 1208—1216, 1219 — сакавік 1233), граф Трыпалі (1187 — сакавік 1233). Сын Баэмунда III і ад першага шлюбу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці Баэмунда III у 1201 годзе правы на прастол Антыёхіі сталі аспрэчваць яго сын Баэмунд (граф Трыпалі) і ўнук Раймунд Рупен (які па маці, армянскай прынцэсе Алісе, даводзіўся ўнукам цару Кілікіі Лявону II). У 1207 годзе Баэмунд IV нарэшце быў абвешчаны князем Антыёхіі пад імем Баэмунда IV і кіраваў княствам да сваёй смерці ў 1233 годзе (з перапынкамі ў 1205—1208 і ў 1216—1219 гадах, калі ўлада знаходзілася ў руках Раймунда Рупена).
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Шлюбы і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]У 1190-я гады першы раз ажаніўся з Плэсанс дэ Жыльбер (?—1217). Ад гэтага шлюбу:
- Раймунд дэ Пуацье, бальі Антыёхіі (1195—1213; забіты ў Тартусе)
- Баэмунд V (?—1252), спадчынік бацькі
- Філіп Антыяхійскі (?—1226), цар Кілікійскай Арменіі ў 1222—1224 гадах
- Генрых Антыяхійскі (паміж 1198 і 1217—1276), бацька караля Гуга III Кіпрскага і Іерусалімскага
- Марыя дэ Пуацье.
Другой жонкай Баэмунда IV у студзені 1218 года стала Мелісенда дэ Лузіньян (каля 1200 — ?; дачка Амары II Іерусалімскага), ад якой нарадзіліся дочкі:
- Аргуэліса дэ Пуацье
- Эльвіса дэ Пуацье
- Марыя дэ Пуацье (?—1307), у 1269—1277 гады прэтэндавала на прастол Іерусалімскага каралеўства.