Перайсці да зместу

Гільём IX (герцаг Аквітаніі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гільём (Гільем) IX Трубадур
акс.: Guilhem IX le Troubadour
фр.: Guillaume IX le Troubadour
герцаг Аквітаніі
25 верасня 1086 — 10 лютага 1126
(пад імем Гільём IX)
Папярэднік Гільём VIII
Пераемнік Гільём X
граф Пуацье
25 верасня 1086 — 10 лютага 1126
(пад імем Гільём VII)
Папярэднік Гільём VI
Пераемнік Гільём VII

Нараджэнне 22 кастрычніка 1071[1]
Смерць 10 лютага 1126[1] (54 гады)
Месца пахавання
Род Рамнульфіды[d]
Бацька Гільём VIII[d]
Маці Хільдэгарда Бургундская[d]
Жонка каля Ірменгарда Анжуйская[d][2] і каля Філіпа Тулузская[d][3][2]
Дзеці Агнеса Аквітанская[d][3], Гільём X[d][3], Генрых дэ Пуацье[d] і Раймунд дэ Пуацье[d]
Грамадзянства
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гільём (Гільем, Гіём, Вільгельм) IX Трубадур (акс.: Guilhem IX le Troubadour de Peiteus d'Aquitaine, фр.: Guillaume IX le Troubadour; 22 кастрычніка 1071[1]10 лютага 1126[1], Пуацье, Герцагства Аквітанія, Каралеўства Францыя) — граф Пуацье (Гільём VII) і герцаг Аквітаніі, прадзед Рычарда I Ільвінае Сэрца, «першы Трубадур» Праванса. Часам яго называюць Франсуа Віёнам XII стагоддзя.

Лічыцца адным з пачынальнікаў правансальскай і еўрапейскай паэзіі наогул. Вядома адзінаццаць вершаў, якія трубадур напісаў на мове ок. Жыццяпіс ХІІІ стагоддзя гаворыць: «Граф Пуацье быў адным з самых куртуазных людзей на свеце, і адным з самых вялікіх ашуканцаў дамаў, і быў ён слаўным рыцарам, галантным і шчодрым; і добра складаў і спяваў…»

  1. а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 1 ліпеня 2023.
  2. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б в Kindred Britain
  • Harvey, Ruth E. The wives of the 'first troubadour', Duke William IX of Aquitaine (Journal of Medieval History), 1993