Перайсці да зместу

Баян-Хангорскі аймак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баян-Хангорскі аймак
Баянхонгор аймаг
Краіна  Манголія
Уваходзіць у
Уключае 20 самонаў
Адміністрацыйны цэнтр Баянхангор
Дата ўтварэння 1941
Афіцыйныя мовы мангольская
Насельніцтва (2010) 75 690 
Шчыльнасць 0,65 чал./км²
Нацыянальны склад манголы
Плошча 115 978 км²
Баян-Хангорскі аймак на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 MN-069
Тэлефонны код 0144
Код аўтам. нумароў БХ_
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баян-Хангорскі аймак, таксама Баянхангор (манг.: Баянхонгор аймаг) — аймак у Манголіі.

Агульныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Аймак Баянхангор займае плошчу ў 115 978 км². Колькасць насельніцтва — 75 690 чалавек (на канец 2010 года). Шчыльнасць насельніцтва — адна з самых нізкіх у Манголіі і складае 0,65 чал./км². Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Баянхангор. Аймак Баянхангор быў утвораны ў 1941 годзе. Уключае ў сябе 20 самонаў.

Аймак Баянхангор размешчаны ў цэнтральнай і паўднёва-заходняй частках Манголіі. На поўдні праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Манголіяй і Кітаем. На захадзе ён мяжуе з Гобі-Алтайскі аймак, на паўночным захадзе ад яго знаходзіцца Дзабханскі, на поўначы — Ара-Хангайскі, на ўсходзе Увэр-Хангайскі, на паўднёвым усходзе — Паўднёва-Габійскі аймак.

На поўначы аймака ляжаць пакрытыя лесам Хангайскія горы. З поўдня да іх прымыкае раўніна з мноствам салёных азёр (Даліна Азёраў), якая ў сваю чаргу на поўдні мяжуе з Гобі-Алтайскім хрыбтом. Яшчэ паўднёвей, за хрыбтом і аж да мяжы з Кітаем, распасціраецца пустыня Гобі. Найбуйнейшыя з салёных азёр аймака — Бон-Цаган-Нур і Арог-Нур, размешчаныя на вышыні адпаведна 1311 м і 1216 м над узроўнем мора (апошняе часцяком перасыхае). У аймаке маюцца гарачыя гаючыя крыніцы, тэмпература вады ў якіх дасягае 50 °C. Яны знаходзяцца ў гарах, на паўночны ўсход ад цэнтра аймака, горада Баянхангор.

Клімат рэзка кантынентальны, сярэдняя тэмпература студзеня −20 градусаў, ліпеня +18 градусаў. Штогадовая норма ападкаў 216 мм.

У Баянхангор добра развіта жывёлагадоўля, вырошчваюць агародніну і садавіну.

У 2013 годзе міністэрства горнаруднай прамысловасці заявіла, што з такімі запасамі сланцавых радовішчаў, якія ёсць у шэрагу аймакаў, у тым ліку Баянхангор, Манголія можа быць на сотні гадоў забяспечана нафтай і газам[1]. Усяго плануецца здабываць 6700 тон нафты кожныя суткі. На тэрыторыі аймака здабываюць золата, каменны вугаль, торф, вальфрам, крышталь, мармур, берылій і іншыя карысныя выкапні.

На тэрыторыі самона Баян-Ова размешчана палеалітычная пячорная стаянка Цаган-Агуй. Гэты рэгіён быў заселены ў старажытныя часы. Даўжыня пячоры — 41,4 м, плошча 182,4 м кв., аб’ём 826 м куб. Сярод мясцовага насельніцтва распаўсюджаная легенда, што ў 1930-я гады ХХ стагоддзя там хаваўся ад рэпрэсій адзін з мясцовых манахаў. Усяго ў пячоры было знойдзена 9000 знаходак, сярод іх кітайская манета 1078—1089 гадоў, фрагмент бяросты з старамангольскім надпісам, пасавая бронзавая падвеска. Па сведчаннях мангольскіх навукоўцаў на сценах пячоры ёсць наскальныя малюнкі, якія датуюцца ад неаліту да эпохі бронзы, аднак знайсці гэтыя малюнкі не ўдаецца. У самоне Галут мангольскія археолагі знайшлі пахаванне, якое адносіцца да перыяду імперыі Кок-цюрак, якія ў 7-8 стагоддзях аднавілі сваю дзяржаву на тэрыторыі Манголіі. У прыватнасці былі знойдзены каменныя пліты, на адной з якіх высечаныя тры радкі, напісаныя старацюркскім алфавітам. Камяні ўстаноўлены па кірунку на ўсход сонца на адлегласці 800 метраў. Устаноўлена, што гэта пахаванне з’яўляецца помнікам знакамітаму арыстакрату кок-цюркскага перыяду.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]
Самоны Баян-Хангорскага аймака[2]
Самон Мангольская
назва
Насельніцтва,
чал. (2000)[3]
Насельніцтва,
чал. (2006)
Насельніцтва цэнтра
самона,
чел. (2006)
Площча,
км²
Шчыльнасць насельніцтва,
чал./км²
1БацаганБаацагаан4 5263 5684227 4470,48
2Баян-УндэрБаян-Өндөр2 6922 55954816 8910,15
3Баян-ОваБаян-Овоо3 0432 9127313 2440,90
4БаянбулагБаянбулаг2 2522 1434633 1700,68
5БаянгоўБаянговь2 9032 7036284 6620,58
6Баянхангор*Баянхонгор20 50126 58826 58864415,44
7БаянлігБаянлиг3 8423 31680511 9180,28
8БаянцаганБаянцагаан3 9463 5996345 3950,67
9БогдБогд3 2262 9006133 9830,73
10БумбегэрБөмбөгөр2 7552 5846563 0440,85
11БуцаганБууцагаан4 2583 4529015 8400,59
12ЭрдэнэцогтЭрдэнэцогт5 1584 2359334 1001,03
13ГалутГалуут5 2754 0126445 0470,79
14ГурванбулагГурванбулаг2 9152 5943504 4420,58
15ЖаргалантЖаргалант4 3743 1736974 1750,76
16ЖынстЖинст2 3522 0233765 3130,38
17ХурэмаралХүрээмарал2 4662 0643254 3280,48
18УлзыйтӨлзийт3 7213 3536613 8530,87
19ШынэжынстШинэжинст2 4692 18731916 5010,13
20ЗагЗаг2 4402 2645922 5610,88

*  — сталіца аймака Баянхангор

Зноскі