Манголы
Манголы Монгол үндэстэн, | |
Агульная колькасць | 10 млн. |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Манголія — 2746685 (2010 г.) |
Мова | мангольская |
Рэлігія | шаманізм, будызм |
Блізкія этнічныя групы | калмыкі, бураты, маголы, дауры, мангоры, дунсян, бааань, паўночныя югуры |
Манго́лы (манг.: Монгол үндэстэн, ) — у шырокім сэнсе, этнічныя групы, якія размаўляюць на розных дыялектах мангольскай мовы і вызначаюць сваю этнічную тоеснасць як манголы. У вузкім сэнсе манголамі называюць палітычную нацыю, грамадзян Манголіі.
Манголы як супольнаць розных этнічных груп насяляюць пераважна тэрыторыю Манголіі, шырока прадстаўлены як этнічная меншасць у Кітаі. У выніку гістарычных працэсаў рассялення, абшчыны манголаў таксама з'явіліся ў Расіі, Паўднёвай Карэі, ЗША і іншых краінах свету. Агульная колькасць - каля 10 млн чал.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Мовазнаўцы прызнаюць сувязь манголаў з іншымі народамі алтайскай групы моў, у першую чаргу з цюркамі і тунгуса-маньчжурамі. Традыцыйны пункт гледжання на паходжанне манголаў абапіраецца на думку, што іх першаснай радзімай былі тэрыторыі Паўднёвай Сібіры і Паўночнай Манголіі[1][2]. Сучасныя даследаванні генетыкаў[3] паказваюць, што манголы маюць прамую сувязь з насельніцтвам Манголіі і Унутранай Манголіі, што з'явілася ў гэтых мясцінах яшчэ ў эпоху неаліту. Такім чынам, манголы з'яўляюцца аўтахтонамі населенай імі тэрыторыі. Генетыкі таксама выявілі сувязі ў паходжанні манголаў з іншымі прадстаўнікамі мангольскіх і некаторых цюркскіх народаў.
Мяркуецца, што продки манголаў перайшлі да качавога ладу жыцця не пазней за 1 тысячагоддзе да н. э.[4] У III ст. да н. э. на землях Манголіі пачаўся жалезны век. З гэтага часу качавыя народы Манголіі і суседніх рэгіёнаў прадстаўлялі сталую пагрозу для суседняга земляробчага Кітая. Некаторыя даследчыкі вызначаюць значную прысутнасць мангольскага элемента сярод старажытных гунаў[5]. Адным з першых вядомых самастойных народаў, якія лінгвістычна належалі да мангольскай групы, з'яўляліся кідані[6][7].
Узнікненне непасрэдна манголаў звычайна звязваюць з Чынгісханам (1162 — 1227 гг.), які вёў свой род з Цэнтральна-Усходняй Манголіі. Ён здолеў аб'яднаць або заваяваць качавыя супольнасці кераітаў, меркітаў, татараў, таўчыутаў і інш. У 1206 г. на агульным сходзе было абвешчана аб стварэнні дзяржавы Эке Мангол Улус ("Усёй Манголіі")[8]. Чынгісхан стаў першым яе манархам. Праведзеныя ім, а таксама яго нашчадкам Угэдэем рэформы садзейнічалі ўмацаванню першаснай еднасці, а палітыка заваяванняў — хуткаму распаўсюджанню. Гэта часткова падцвярджаецца даследаваннямі, якія сцвярджаюць, што генетычны элемент Y, характэрны для манголаў, узнік толькі каля 1 тысячагоддзя таму[9].
Паходжанне самога слова "мангол" застаецца спрэчным. Некаторыя даследчыкі лічаць, што яно першапачаткова было этнонімам тунгуса-маньчжураў[10], што жылі на захад ад манголаў. Сапраўды, у кітайскіх пісьмовых крыніцах X ст. узгадваюцца тунгуса-маньчжурскія роды з назвай менгда або менву[11], аднак ніякіх прамых доказаў іх сувязі з манголамі не існуе.
Мангольская мова
[правіць | правіць зыходнік]Мангольская мова адносіцца да сям'і мангольскіх моў. Першыя пісьмовыя крыніцы вядомы з ХІІІ ст. На працягу гісторыі манголы ўжывалі некалькі варыянтаў пісьма. У наш час, у Манголіі распаўсюджаны алфавіт на аснове кірыліцы, у КНР — на аснове старажытнай уйгурскай літарнай вязі.
Манголы ў Манголіі
[правіць | правіць зыходнік]У 2010 г. насельніцтва Манголіі складала 2 754 685 чал.[12] З іх розныя групы манголаў складалі 2 746 685 чал. Абсалютная большасць манголаў Манголіі — гэта халха-манголы (2 168 141 чал.). Іншыя этнічныя супольнасці манголаў у Манголіі — сартулы, дэрбеты, байты, захчыны, алёты, таргуты, барга і інш.
Манголы ў Кітаі
[правіць | правіць зыходнік]Манголы складаюць дзевятую па колькасці этнічную меншасць у КНР. У 2000 г. іх агульная колькасць дасягала 5 813 900 чал.[13]. Яны прадстаўлены такімі этнічнымі групамі, як харчыны, джаруты, барыны, анюты, хэшыгтэны, харачыны, тумуты, узумчыны, хучыты, суніты, барга, кукунорскія манголы, юньнаньскія манголы. Размаўляюць на паўднёёвых, заходніх і усходніх дыялектах мангольскай мовы.
Мангольскае насельніцтва КНР размеркавана па рэгіёнах наступным чынам[14]:
Унутраная Манголія | Правінцыя Ляанін | Правінцыя Цзылінь | Правінцыя Хэбэй | Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён | Правінцыя Хэйлунцзян | Правінцыя Цынхай | Правінцыя Хэнань | Іншыя рэгіёны |
68,72% | 11,52% | 2,96% | 2,92% | 2,58% | 2,43% | 1,48% | 1,41% | 5,98% |
Найбуйнейшым адміністрацыйным утварэннем манголаў у КНР з'яўляецца аўтаномны рэгіён Унутраная Манголія. Манголы ў ім складаюць каля 20 % ад усяго насельніцтва. Акрамя таго, у іншых адміністрацыйных утварэннях існуе 11 аўтаномій ніжэйшага ўзроўню. Ва ўсіх іх мангольская мова мае афіцыйны характар.
Манголы ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 г. у Беларусі жыло 29 чал., якія адносілі сябе да халха-манголаў[15]. З іх 11 чал. лічыла роднай мовай мангольскую, 2 чал. — беларускую.
Выбітныя манголы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The origin of The Mongols
- ↑ Barbara A. West, Encyclopedia of the Peoples of Asia and Oceania. - Infobase Publishing, 2009. P. 550—552
- ↑ Mongol Genetics: Abstracts and Summaries
- ↑ Guy Gugliotta, Stones Help Trace Origin of Mongolian Nomads
- ↑ Barbarian Europe. The Origins of the Huns
- ↑ THE KHITANS
- ↑ DNA Match Solves Ancient Mystery
- ↑ The Mongols
- ↑ Barbara A. West, Encyclopedia of the Peoples of Asia and Oceania. - Infobase Publishing, 2009. P. 552
- ↑ The Mongols Co-opt the Turks to Rule All under Heaven Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ THE MONGOLS - PART I
- ↑ toollogo2010.mn
- ↑ Ethnic Minorities in China and Their Cultures - Mongol(Mongolian) Minority
- ↑ Ethnic Mongols in China Архівавана 14 мая 2007.
- ↑ belstat.gov.by
Манголы на Вікісховішчы |