Баян Яркеевіч Даўлетаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баян Яркеевіч Даўлетаў
Баян Дәүләтов
Дата нараджэння 8 сакавіка 1924(1924-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 1943(1943-10-21) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19421943
Званне
Лейтэнант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Баян Яркеевічч Даўлетаў (татар.: Баян Дәүләтов; 8 сакавіка 192421 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода 1281-га стралковага палка 60-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1943, пасмяротна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 сакавіка 1924 года ў вёсцы Татарскі Азібей, цяпер Актанышскага раёна Татарстана, у сям'і селяніна. Татарын.

Скончыў сем класаў няпоўнай сярэдняй школы. Працаваў у калгасе.

У 1942 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. Скончыў ваеннае вучылішча. У баях Вялікай Айчыннай вайны з мая 1943 года. Ваяваў на Цэнтральным фронце. Удзельнік Курскай бітвы.

Камандзір Узвода 1281-га стралковага палка камсамолец лейтэнант Баян Даўлетаў першым з узводам фарсіраваў Дняпро[1]. 17 кастрычніка 1943 года вёў жорсткі бой за вёску Бывалькі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці, знішчыў кулямёты праціўніка, што садзейнічала паспяховаму наступленню батальёна.

21 кастрычніка 1943 года Баян Яркеевіч Даўлетаў загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Бывалькі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імем Героя названа вуліца ў с. Актаныш Актанышскага раёна Рэспублікі Татарстан.
  • Таксама яго імя насіла піянерская дружына Татарска-Суксінскай сярэдняй школы Актанышскага раёна.

Зноскі

  1. Татарский энциклопедический словарь. — Казань: Институт Татарской энциклопедии АН РТ, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Баян Яркеевіч Даўлетаў на сайце «Героі краіны»