Бегазы-Дандыбаеўская культура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бегазы-Дандыбаеўская культура
позні бронзавы век
Магільня Каражартас
Геаграфічны рэгіён Цэнтральная Азія
Лакалізацыя Казахстан
Датаванне IX стагоддзе да н.э.VIII стагоддзе да н.э.
Носьбіты скіфы
Тып гаспадаркі жывёлагадоўля
Пераемнасць
Андронаўская культура Тасмалінская культура
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бегазы-Дандыбаеўская культураархеалагічная культура позняга бронзавага веку ў Казахстане ў IXVIII стагоддзях да н. э.

Археалагічная культура была асобна вылучана ў 1979 г. Яе назва паходзіць ад найменняў старажытных некропаляў Бегазы і Дандыбай на паўночным ўсходзе Казахстана.

належала качавым жывёлагадоўцам, якія прыйшлі на змену паўаселым андронаўцам. Яны насялялі тэрыторыі паміж горнымі масівамі Улытау і Чынгізтау. Для Бегазы-Дандыбаеўскай культуры характэрны высокія, круглыя, прастакутныя маўзалеі высакародных асоб, пабудаваныя са скальных камянёў, у пахавальнай традыцыі — інгумацыі ў магіле на баку, рукі і ногі сагнутыя да грудзей, побач — зброя і ўпрыгожванні. Керамічныя збаны з тонкім горлам, упрыгожаныя касцянымі калодкамі.

Стаянкі ўяўляюць сабою зямлянкавыя жытлы, выкладзеныя камянямі. Відавочна, былі вядомы і разборныя хаціны накшталт юрт, што ўсталёўваліся на сталы каменны фундамент. Знойдзены выявы жывёл на камянях — коней, авечак, вярблюдаў, ваўкоў, мядзведзяў і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]