Андронаўская археалагічная культура
Андронаўская культура Бронзавы век | ||||
---|---|---|---|---|
Геаграфічны рэгіён | Цэнтральная Азія | |||
Лакалізацыя | Сібір, Казахстан, Кіргізія, паўднёвы Урал | |||
Датаванне | 17 стагоддзе да н.э.— 9 стагоддзе да н.э. | |||
Носьбіты | арыі | |||
Тып гаспадаркі | жывёлагадоўля, земляробства | |||
Даследчыкі | С. А. Цеплаухаў | |||
Пераемнасць | ||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андронаўская культура — археалагічная культура бронзавага веку, якая ахоплівала значныя тэрыторыі Цэнтральнай Азіі і Сібіры ў XVII — IX стагоддзях да н.э. Паколькі яна ўключае шэраг малых археалагічных культур, прынята казаць пра Андронаўскую культурна-гістарычную злучнасць.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Вывучэнне помнікаў Андронаўскай археалагічнай культуры пачалося з даследавання магільняў каля вёскі Андронава на поўдні сучаснага Краснаярскага края ў 1914 г. Даў назву і вылучыў у якасці самастойнай расійскі археолаг С. А. Цеплаухаў у 1927 г.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Андронаўскую культуру звычайна звязваюць з міграцыямі індаеўрапейскага насельніцтва, хаця расійскія археолагі імкнуцца паказаць, што на ўзроўні лакальных культур удзел таксама прымалі продкі уграў і самадыйцаў. Генетычныя даследаванні рэшткаў з магільняў паўднёвага Урала паказалі, што андронаўцы сапраўды былі індаеўрапейцамі, блізкімі да сучасных насельнікаў Усходняй Еўропы, Ірана і Індыі.
Лакальныя культуры
[правіць | правіць зыходнік]- Пятроўская (Казахстан, поўдзень Урала і Заходняй Сібіры)
- Алакульская (Казахстан, ад Урала да Іртыша)
- Фёдараўская (поўнач Казахстана, поўдзень Урала і Заходняй Сібіры)
- Сінташцінская (поўдзень Урала)
- Сузгунская (міжрэчча Табола і Іртыша)
- Пахомаўская (уздоўж Іртыша)
- Елоўская (верхняя плыня ракі Об)
- Карчажкінская (верхняя і сярэдняя плыні ракі Об)
- Баг'ябская (ніжнія плыні Амудар'і і Сырдар'і)
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Асновай гаспадаркі носьбітаў Андронаўскай культуры былі жывёлагадоўля (каровы, коні, козы, авечкі) і ручное земляробства. Умелі апрацоўваць медзь, срэбра, золата і бронзу, але бронзавыя вырабы адносна рэдкія (зброя, некаторыя прадметы побыту). З каменю выраблялі навершы стрэл, булавы, матыкі. Шырока выкарыстоўвалася косць. Жылі ў прамавугольных заглыбленых хацінах з бярвення. Паселішчы андронаўцаў часцяком умацоўваліся валам і ровам.
Магільні і абрад пахавання адрозніваюцца ў залежнасці ад прыналежнасці да пэўнай лакальнай культуры. Так, для Фёдараўскай культуры характэрна крэмацыя, а для Алакульскай — інгумацыя ў скурчаным стане. Вядомы курганныя і грунтавыя магільні, магільныя яміны, абліцаваныя драўлянымі або каменнымі плітамі, каменныя скрыні і г. д. Выгляд керамікі таксама заалежыць ад лакальнасці культуры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кузьмина, Е. Классификация и периодизация памятников андроновской культурной общности: монография../ Е. Кузьмина. - Актобе: ПринтА, 2008. ISBN 9965-819-37-8
- Уманский, А. Погребальный обряд населения андроновской культуры Причумышья (по материалам могильника Кытманово) : монография / А.П. Уманский, Ю.Ф. Кирюшин, С.П. Грушин. - Барнаул : Изд-во Алт. ун-та, 2007. ISBN 978-5-7904-0631-7