Бедныя людзі (раман)
«Бе́дныя лю́дзі» (руск. Бедные люди) — першы раман Фёдара Дастаеўскага, пачаты ім у 1844 годзе і пасля шматлікіх пераробак завершаны ў маі 1845 года.
Гісторыя рамана[правіць | правіць зыходнік]
Раман быў напісаны Дастаеўскім цягам дзевяці месяцаў. Першым чытачом стаў рускі пісьменнік Дзмітрый Грыгаровіч, які пазнаёміў з ім М. Някрасава. Упершыню апублікаваны ў «Петербургском сборнике» Н. Някрасава (Санкт-Пецярбург, 1846). Асобнае выпраўленае выданне выйшла ў 1847.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Раман уяўляе сабой перапіску паміж Макарам Дзевушкіным і Варварай Дабрасёлавай. Форма рамана ў лістах дазволіла аўтару перадаць тонкія нюансы псіхалогіі герояў, якія самаўтойваюцца. Форма романа запаволеная напачатку, у канцы імгненна развіваецца ў безнадзейную сітуацыю.
Персанажы[правіць | правіць зыходнік]
- Макар Аляксеевіч Дзевушкін
- Варвара Аляксееўна Дабрасёлава
- Бацькі Варвары Аляксееўны Дабрасёлавай
- Ганна Фёдараўна
- Студэнт Пакроўскі
- Бацька студэнта Пакроўскага
- Гаршкоў з сям’ёй
- Ратазяеў
- Быкаў
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Бедныя людзі: раман / Т. М. Дастаеўскі - пераклаў з расійскай мовы Я. Плашчынскі. - Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930