Безодня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Безодня
група "Безодня" в 2011
група "Безодня" в 2011
Асноўная інфармацыя
Жанр Альтэрнатыўны рок, Гранж, Панк-рок, Поп-рок
Гады 2005 -
Краіна

{{Сцягафікацыя/Сцяг Украіны Украіна | Сцягафікацыя/сцягафікацыя | variant = | памер =

}}
Горад Хмяльніцкі
Мова песень Украінская мова
Склад Банашко Аляксандр - Вакал, гітара
Цімчанка Мікалай - Бас
Дамброўскі Уладзімір - Барабаны
Сяргей Касцюк - Гітара
bezodnya.com.ua

«Безодня» (бездань) — украінскі альтэрнатыўны рок-гурт з Хмяльніцкага заснаваны ў 2005 годзе.

Група «Безодня» быў заснаваны 18 красавіка 2005 г. Аляксандрам Банашко (гітара-вакал) і Міхасем Мельнікам (гітара). У стартавай чацверцы таксама былі Віталь Клак (барабаны) і Ігар Когут (бас-гітара). У такім складзе музыканты адыгралі свой першы канцэрт. Пасля да групы далучыўся Сяргей Леўчанка (гітара).

Група прымала ўдзел у дабрачынных акцыях, іграла на розных музычных пляцоўках, перш за ўсе ў Хмяльніцкім, выступала на разагрэве папулярнай групы «Таліта Кум». Гэта быў першы канцэрт калектыву на вялікай сцэне.

Пасля групу пакінуў бас-гітарыст. Замест яго быў запрошаны Аляксей Брагін.

У 2006 г. на аматарскай студыі было запісана дэма-песні «Страчаныя людзі» і «Не забывай», якія хутка набылі папулярнасць у горадзе і за яго межамі. Гэтага ж году група ў складзе барабаншчыка Уладзіміра Дамброўскага запісаў песню «Сіла вады», выступіў на маштабных фэсьцевалях «Тарас Бульба», «Высадка», «Сурочыць».

У канцы 2006 г. із-за несупадзення музычных поглядаў групу пакінулі Сяргей Леўчанка і Аляксей Брагін. Замест іх узялі Яўгена Вэбера (гітара) і Мікалая Цімчанка (бас-гітара). У новым складзе група заняла першае месца на адборачным фэсьце «Червона Рута-2006».

У 2007 г. была скончаная праца над дэбютным альбомам «Не мовчи» («НЕ МАЎЧЫ!»), якій змяшчаў 11 кампазіцый. У сакавіку 2008 г. пласцінку паспяхова прэзентавано. Таго ж года група выступала на фэсьцевалях «Высадка», «Разбурэнне», «Зрыў», з групамі «Тол», «АННА», «Фліт», «Димна Суміш» та іншымі.

У ліпені 2008 г. па асабістых прычынах гурт пакінуў гітарыст Міхась Мельнік. Некаторы час група выступала ўчатырох. У пачатку верасня да калектыву часова вярнуўся Сяргей Леўчанка. На вакансію гітарыста быў узяты Сяргей Касцюк.

У 2009 г. на радыестанцыях Украіны гучыць сінгл «Сіла вады», на які ў Кіеве быў зняты кліп.

У 2010 г. гурт пакінуў Яўген Вэбер. Гітарыстам стаў Аляксандр Банашко. 25 студзеня было прадстаўлена відэа на працу на песню «Сіла вады». На працягу года калектыў гастраляваў: гуляў у клубах, на фэстывалях («Захад-2010», «Бандерштат».

У 2011 г. група працягвае выступаць у заходняй і цэнтральнай Украіне. У чэрвені на радыестанцыях і ў сеціве адбылася прэм'ера песні «Не затрымлівай час». У верасні быў выпушчаны сінгл «Жыві», група працягвае працаваць над новым матэрыялам і запісамі.

У 2012 г. паміж рэпетыцыямі і канцэртамі працягваецца праца над запісам другога альбома. 6 лютага гурт прэзентуе сінгл «Все зле я вбив», 25 траўня прадстаўлена відэа на песню. 25 лістапада прэзентацыя сінгла «Мій Сон», а 30 лістапада і відэа.

У 2013 прэзентаваны сінгл «Аромати» (Водары), запісаны сумесна з экс-удзельніцай гурта «Карна» Аляксеем Ярашам.

5 снежня 2013 года выдадзены сінгл «Відсутність мрій» («Адсутнасць жаданняў»), які мае патрыятычную тэматыку.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Банашко Аляксандр — вакал, гітара (сакавік 2005 — па сенняшні дзень)
  • Дамброўскі Уладзімір — барабаны (травень 2006 — сенняшні дзень)
  • Цімчанка Мікалай — бас (кастрычнік 2006 — сенняшні дзень)
  • Касцюк Сяргей — гітара (жнівень 2009 — сенняшні дзень)

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Год Назва Альбом
2009 Сонце, що ніколи не світить сінгл
Сила води Не мовчи
2011 Не затримуй час Радіохулігани
Живи
2012 Все зле я вбив
Мій сон
2013 Аромати
Відсутність мрій

Кліпы[правіць | правіць зыходнік]

Год Назва
2009 Сила води
2012 Все Зле Я Вбив
Мій Сон

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]