Бекір Міхайлавіч Смольскі
Бекір Міхайлавіч Смольскі | |
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1913 |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1982 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | фізік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Бекір Міхайлавіч Смольскі (12 ліпеня 1913, Мінск — 28 верасня 1982, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі. Член-карэспандэнт АН БССР. Доктар тэхнічных навук, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў БПІ (1935). Прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. З 1946 г. старшы выкладчык, дацэнт БПІ. З 1958 г. загадчык лабараторыі Інстытута энергетыкі АН БССР, з 1959 г. намеснік дырэктара, с 1971 г. загадчык лабараторыі Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па прамысловай энергетыцы, ачыстцы газавых прамысловых выкідаў, метадах цеплавільготнай апрацоўкі матэрыялаў, працэсаў пераносу цеплаты і рэчыва ва ўмовах вакууму, вызначэнні аптымальных умоў інтэнсіфікацыі сублімацыйнага абязводжвання капілярна-порыстых рэчываў, вывучэнні ўплыву тэрмадыфузіі пры тэрмічнай апрацоўцы капілярна-порыстых матэрыялаў.
Аўтар больш за 50 навковых прац, у т.л. 3 манаграфій.
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Внешний тепло- и массообмен в процессе конвективной сушки. Мн.: Изд-во БГУ, 1957.
- Реодинамика и теплообмен нелинейно вязкопластичных материалов. Мн.: Наука и техника, 1970 (в соавт.).
- Нестационарный теплообмен. Мн.: Наука и техника, 1974.
- Водород: основные свойства, производство и хранение. Мн.: ИТМО, 1981 (совм. с Н. М. Пашиной).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Ордэн Аляксандра Неўскага (1944), Ордэн Чырвонай Зоркі (1943), Ордэн Айчыннай вайны II (1943) і I (1945) ступені, медалі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах., Т.15. Мн., 2000, С.61
- Член-карэспандэнт Смольскі Бекір Міхайлавіч
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 12 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 28 верасня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БНТУ
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі БНТУ
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Беларуска-літоўскія татары
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Постаці беларускай навукі
- Постаці савецкай фізікі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны