Белае (возера, басейн Тураўлянкі)
Выгляд
Белае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,6 (0,62) км |
Шырыня | 0,24 км |
Плошча | 0,12 (0,13) км² |
Аб’ём | 0,00041 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,5 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Бе́лае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 8 км у напрамку на поўдзень ад Полацка, прыкладна за 4 км на ўсход ад вёскі Пашкі, за 0,18 км на ўсход ад аўтадарогі Р46.
Плошча паверхні возера 0,12 (0,13[1]) км². Даўжыня 0,6 (0,62[1])км, найбольшая шырыня 0,24[1] км. Даўжыня берагавой лініі 1,5[1] км. Аб'ём вады ў возеры 0,41[1] млн м³. Плошча вадазбору каля 1 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. У паўночнай і ўсходняй частцы забалочаная пойма. Берагі нізкія, паўночныя і ўсходнія забалочаныя[1]. На поўначы ў возера ўпадае ручай, злучаны з сеткай меліярацыйных каналаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 124. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)