Беларускае студэнцкае зямляцтва (Казань)
Jump to navigation
Jump to search
Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Казані. Існавала ў 1924. Аб'ядноўвала студэнтаў-беларусаў Казанскага ўніверсітэта, ветэрынарнага, політэхнічнага, сельскай гаспадаркі і лесаводства, Усходняга педагагічнага інстытута(руск.) бел., Вышэйшай дзяржаўнай мастацкай майстэрні(руск.) бел., рабфакаў і інш. (63 чал.). Старшыня праўлення М. А. Шыркевіч, сакратар П. Кірык; актывісты М. Бухман, В. М. Каральчук, Я. С. Сачко, І. С. Стома.
Супрацоўнічала з Цэнтральным бюро зямляцтваў Казані. Звярталася па матэрыяльную дапамогу ў стыпендыяльную камісію пры ЦВК БССР.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Васілеўскі, Ю. Р. Беларускае студэнцкае зямляцтва / Ю. Р. Васілеўскі //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. — С. 358.