Беларускае студэнцкае зямляцтва (Саратаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Саратаве. Існавала ў 1927/28 навучальным годзе. Аб’ядноўвала 65 беларускіх студэнтаў. Кіраўнік студэнт Саратаўскага ўніверсітэта Я. Л. Шавялёў. Падтрымлівала сувязі з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі і Саратаўскім губернскім бюро пралетарскага студэнцтва. Атрымлівала з Беларусі кнігі па беларусазнаўстве і падручнікі беларускай мовы. На арганізацыйныя выдаткі атрымала грашовую датацыю ад Наркамата асветы Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]