Беларуская грамада ў Празе
Беларуская грамада ў Празе | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Кіраўнікі | |
Старшыня | М. Вяршынін |
Заснаванне | |
Дата заснавання | снежань 1920 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1925 |
Беларуская грамада ў Празе — беларуская грамадская арганізацыя, каардынацыйны орган беларускіх палітычных і грамадскіх арганізцый у Чэхаславакіі ў 1920—25.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/eb/Vincent_Dunin-Marcinkievi%C4%8D%2C_Bie%C5%82-%C4%8Dyrvona-bie%C5%82y_%C5%9Bciah._%D0%92%D1%96%D0%BD%D1%86%D1%8D%D0%BD%D1%82_%D0%94%D1%83%D0%BD%D1%96%D0%BD-%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%86%D1%96%D0%BD%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%2C_%D0%91%D0%B5%D0%BB-%D1%87%D1%8B%D1%80%D0%B2%D0%BE%D0%BD%D0%B0-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D1%8B_%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%8F%D0%B3_%2830.12.1924%29.jpg/250px-thumbnail.jpg)
Створана ў снежні 1920 ў Празе па ініцыятыве консула БНР М. Вяршыніна (нязменны старшыня). У кіраўніцтва арганізацыі ўваходзілі Я. Станкевіч (віцэ-старшыня), І. Дварчанін, І. Ермачэнка, М. Каберац, С. Бусел, К. Буська і інш. Грамада арганізоўвала лекцыі, рэфераты і іншыя культурныя мерапрыемствы; 30 снежня 1924 правяла юбілейную вечарыну, прысвечаную 40-м угодкам з дня смерці В. Дуніна-Марцінкевіча. Пры ёй дзейнічала студэнцкая секцыя (больш за 100 студэнтаў-беларусаў вышэйшых школ, старшыня Я. Станкевіч). У 1923 з-за палітычных рознагалоссяў са студэнцкай секцыі вылучьшася група прагрэсіўнага студэнцтва на чале з М. Каберацам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- У. Ляхоўскі. Беларуская грамада ў Празе // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.