Перайсці да зместу

Беларуская кроніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Беларуская кроніка»
Тып газета
Краіна
Заснавана 1990
Мова беларуская

«Беларуская кроніка» — газета, два нумары якой выйшлі ў Мінску ў 1990 годзе. Склад рэдакцыі невядомы. Публікаваліся матэрыялы пераважна палітычнай тэматыкі, паэзія i інш. Дэклараваны тыраж — 1000 асобнікаў. Спосаб рэпрадукавання — машынапіс з ксерапамнажэннем.