Беларуская праваслаўная царква ў выгнанні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

'
Асноўная інфармацыя
Заснавальнікі Віторыа Джавані Буса
Царква-маці Сусветны Амерыканскі Патрыярхат

Беларуская праваслаўная царква ў выгнанні, некананічная знешне праваслаўная дэнамінацыя, якая адкалолася ў 1976 годзе ад Сусветнага Амерыканскага Патрыярхата. БПЦВ налічвае каля 5 прыходаў.

Заснавацель — Віторыа Джавані Буса (нар. 1941), які ў 1971 годзе быў рукапаложаны ў старакаталіцкія епіскапы, у 1973 — у марыявіцкія і ў тым жа годзе ў праваслаўныя. З групай прыхільнікаў у Палерма (Італія) ён абвясціў БПЦВ і быў аб’яўлены патрыярхам з імем Віктар Іван I.

У 1988 годзе да арганізацыі далучыўся бразільскі свяшчэннік Атаназіа Луіш Антоніа да Нашчымента, якога «патрыярх» рукапалажыў у епіскапы, а затым у мітрапаліты і назначыў на створаную Бразільскую метраполію. У 2004 годзе група прыхільнікаў з’явілася ў Аргенціне, і была створана Лацінаамерыканская метраполія.

У богаслужэннях царква прытрымліваецца праваслаўнай абраднасці пры даволі істотным уплыве лацінскай літургічнай традыцыі. Беларуская праваслаўная царква ў выгнанні ніколі не прымала спробаў перанясення сваёй рэлігійнай дзейнасці на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Асноўным напрамкам місіянерскай работы яна бачыць краіны Лацінскай Амерыкі, а з Беларуссю звязана толькі намінальна, па факце свайго паходжання і назвай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]