Перайсці да зместу

Беларуская рэдакцыйная калегія ЦК КП(б)ЛіБ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуская рэдакцыйная калегія ЦК КП(б)ЛіБ — орган аператыўнага кіраўніцтва прапагандысцкай дзейнасцю падпольных партыйных арганізацый Беларусі ў час акупацыі рэспублікі войскамі Польшчы ў 19191920 гг. Створана ЦК КП(б)ЛіБ у верасні 1919 г. у Смаленску. Члены В. Г. Кнорын, A. Р. Чарвякоў, Ф. Г. Шантыр.

Пасылала на акупіраваную тэрыторыю Беларусі палітычную літаратуру, рыхтавала для падпольнай работы прапагандыстаў і агітатараў. У 1920 г. накіравала 183 камуністаў для ўмацавання партыйнага падполля і разгортвання партызанскага руху ў тыле польскіх войск. У 1920 паводле рашэння ЦК КП(б)ЛіБ выдавала для насельніцтва акупіраваных раёнаў рэспублікі газету «Савецкая Беларусь» (рэд. 3. X. Жылуновіч), разам з Палітупраўленнем Заходняга фронту — газету «Белорусская правда».