Беларуская секцыя пры Віцебскім губернскім аддзеле народнай асветы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуская секцыя пры Віцебскім губернскім аддзеле народнай асветы. Працавала з 29 кастрычніка 1921 да вясны 1924. Заснавана паводле дырэктыў Цэнтральнага Савета па асвеце народаў нярускай мовы (Саўнацмен) пры Наркамаце асветы РСФСР. Непасрэдна падпарадкоўвалася Беларускаму цэнтральнаму бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР у Маскве.

Задачы секцыі: арганізацыя на тэрыторыі Віцебскай губерні сеткі нацыянальных школ і культурна-асветных устаноў для беларускага насельніцтва. Арганізавала беларускі тэатр і хор у Віцебску і Полацку, дзіцячую тэатральную трупу ў Полацку. 3 лістапада 1921 адкрыла ў Полацку Беларускую павятова-гарадскую секцыю. Працавала ў атмасферы непрыязні і перашкод з боку губернскага партыйнага і савецкага кіраўніцтва, органаў губернскага аддзела народнай асветы, якія выступалі супраць развіцця беларускага нацыянальна-культурнага руху на Віцебшчыне. Крызіснае становішча школьніцтва ў Віцебскай губерні і адмова кіраўніцтва губернскага аддзела народнай асветы фінансаваць беларускую секцыю прывялі да таго, што з пачатку 1922 яна існавала фармальна. За ўвесь перыяд дзейнасці не ўдалося арганізаваць ніводнай беларускай школы. Садзейнічала ўвядзенню ў навучальны план Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1923/24 навучальным годзе курса беларусазнаўства. Супрацоўнічала з беларускімі гісторыкамі А. П. Сапуновым, М. В. Мялешкам, пісьменнікам A. Р. Пшчолкам, іншымі дзеячамі беларускага нацыянальна-культурнага руху на Віцебшчыне.

Скасавана ў сувязі з далучэннем Віцебскай губерні да БССР.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васілеўскі, Ю. Р. Беларуская секцыя пры Віцебскім губернскім аддзеле народнай асветы // Ю. Р. Васілеўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 409.
  • Г—скі [Гуткоўскі, Н.] Беларуская культурная праца на Усходзе // Вестник народного комиссариата просвещения ССРБ. — 1922. — № 3—4. — С.