Беларуская ўніверсальная таварная біржа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуская ўніверсальная таварная біржа
Тып таварная
Размяшчэнне Мінск, Беларусь
Год заснавання 25 мая 2004
Уладальнік Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь
Валюта Беларускі рубель

Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) — таварная біржа, заснаваная ў 2004 годзе ў Мінску. Ажыццяўляе гандаль драўнінай, металам, сельскагаспадарчай прадукцыяй, а таксама прамысловымі і спажывецкімі таварамі. З 2012 года працуе секцыя тэрміновага рынку. Біржа мае прадстаўніцтвы ў кожным абласным цэнтры, а таксама ў Вільнюсе (Літва), Рызе (Латвія) і Маскве (Расія). З панядзелка па чацвер працуе з 9-й да 18-й гадзіны. У пятніцу — да 16:45.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя таргі драўнінай адбыліся 2 чэрвеня 2005 года. З чэрвеня таксама пачаліся таргі металам. У студзені 2006-га пачаліся таргі харчаваннем. У сакавіку адчынілася аддзяленне ў Брэсце. У 2008 годзе аддзяленні былі ў кожным абласным цэнтры. У маі 2009-га з'явілася магчымасць ажыццяўляць дамовы праз Сеціва. З сакавіка 2011 года біржа ўдзельнічае ў Аб'яднанні ф'ючарсных рынкаў (АФР). 1 ліпеня 2014 года колькасць улічаных удзельнікаў гандлю і кліентаў брокераў перавысіла 13,8 тыс., у тым ліку 2,9 тыс. (21 %) іншаземцаў з 56 краін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]