Белорусские песняры

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Беларускія песняры)
Jump to navigation Jump to search
Белорусские песняры
Belorusskie pesnyary, 2016-03.jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры Народная музыка
Фолк-рок
Гады 1998—па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Мова песень руская, беларуская
Склад Уладзіслаў Місевіч
Валерый Дайнэка
Ігар Пеня
Алег Аверын
Аляксандр Кацікаў
Аляксандр Папроцкі
Максім Пугачоў
Яўген Рабы
Аляксандр Салаўёў
pesnyary-belorusskie.ru
Commons-logo.svg Белорусские песняры на Вікісховішчы

Белорусские песняры — беларускі вакальна-інструментальны ансамбль, створаны былымі ўдзельнікамі легендарнага ВІА «Песняры» пасля распаду калектыва ў 1998 годзе.

З'яўляецца адным з двух прызнаных Беларусью пераемнікаў ВІА «Песняры»[1].

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1998 года,[2] рашэннем міністэрства культуры Беларусі на пасаду дырэктара ансамбля «Песняры» прызначаны Уладзіслаў Місевіч. Функцыі мастацкага кіраўніка ансамбля фармальна заставаліся за Уладзімірам Мулявіным. Група актыўна гастралюе, выступае на «Славянскім базары», запісвае новыя песні. Але ў кастрычніку 1998 года Уладзімір Мулявін зноў прызначаны на пасаду дырэктара ансамбля. Пасля чаго амаль увесь калектыў (8 чалавек) быў вымушаны напісаць заявы аб звальненні.

Атрымаўшы адказ на запыт аб правамернасці новага імя для групы з Міністэрства юстыцыі Беларусі і камітэта па аўтарскім і сумежных правах,[3] музыканты пачынаюць працаваць як ансамбль «Белорусские песняры»[4].

Удзельнікі ансамбля[правіць | правіць зыходнік]

Дзеючы склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзіслаў МісевічЗаслужаны Артыст Рэспублікі Беларусьвакал, саксафон, флейта. Адзін з заснавальнікаў групы ў далёкім 1969 годзе, «Жывая легенда» ансамбля (з 1998 па сёння);
  • Валерый Дайнэка — Заслужаны Артыст Рэспублікі Беларусь — вакал, скрыпка-альт (з 1998 па сёння);
  • Ігар Пеня — Заслужаны Артыст Рэспублікі Беларусь — вакал, клавішныя (з 1998 па сёння);
  • Алег Аверын — вакал, клавішныя, гітара, кампазіцыя, аранжыроўка (з 1998 па сёння);
  • Аляксандр Кацікаў — вакал, бас-гітара; саліст і кампазітар ансамбля (з 1998 па сёння);
  • Аляксандр Папроцкі — гукарэжысёр (з 1998 па сёння);
  • Максім Пугачоў — клавішныя, аранжыроўка (з 2000 па сёння);
  • Яўген Рабы — ударныя (з 2005 па сёння);
  • Аляксандр Салаўёў — лідар-гітара, вакал (з 1998 па сёння).
Vladislav Misevich, 2016-01.jpg
Valeriy Dayneko, 2016-07.jpg
Igor Penya, 2016-04.jpg
Oleg Averin, 2016-01.jpg
Уладзіслаў Місевіч Валерый Дайнэка Ігар Пеня Алег Аверын

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ігар Бранкоўскі — час працы: 1998-2000 гг. — клавішныя
  • Андрэй Цераховіч — час працы: 2005 г. — ударныя
  • Міхаіл Пенда — час працы: люты 2004-2005 гг. — ударныя
  • Уладзімір Марусіч — час працы: 1998-люты 2004 гг. — ударныя

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 — Только с тобой
  • 2003 — Не люби нелюбимого
  • 2004 — 35 и 5
  • 2004 — Скажи про любовь
  • 2004 — LIVE.КРЕМЛЬ
  • 2004 — Вологда
  • 2005 — Концерт в Театре Эстрады
  • 2005 — Любимые песни.ru
  • 2005 — Снег тополей — песни Олега Аверина
  • 2005 — «Белорусские песняры. Лучше. Часть 1, 2 и 3»
  • 2009 — Моя душа

Удзел у зборніках[правіць | правіць зыходнік]

  • 2001 — Шоў-група Доктар Ватсан. Зорка па імені Ватсан. 20 гадоў разам. Юбілейнае шоў
  • 2006 — Toto Cutugno. Бенефіс у коле сяброў. Частка 2

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2005 — Залаты медаль прэміі імя М. Ламаносава
  • 2005 — Залаты медаль прэміі «Честь и польза» за ўклад у развіццё славянскага мастацтва
  • 2008 — 4 красавіка ў Кіеве адбылося ўрачыстае ўручэнне Ордэнаў пашаны МУС Украіны

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]