Беларускі цэнтральны саюз сельскагаспадарчых калектываў
Беларускі цэнтральны саюз сельскагаспадарчых калектываў (Белкалгасцэнтр) — рэспубліканская кааператыўная арганізацыя ў 1928—1932 гг.
Мэты[правіць | правіць зыходнік]
Белкалгасцэнтр меў на мэце стварэнне, кіраўніцтва і арганізацыйна-гаспадарчае абслугоўванне калгасаў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Створаны ў Мінску на Другім Усебеларускім з’ездзе калгасаў 1928 г. як Усебеларускі саюз сельскагаспадарчых калектываў (Белкалгассаюз), у студзені 1930 г. перайменаваны ў Белкалгасцэнтр. 3 перайменаваннем Белкалгассаюза ў Белкалгасцэнтр пашыраны і яго функцыі. Апарат Белкалгасцэнтра кантраляваў гаспадарчую дзейнасць калектываў, перапрацоўку і збыт імі сваёй прадукцыі, культурна-масавую работу, распрацоўваў правілы ўнутранага распарадку, спагнанняў з калгасаў запазычанасці па збожжанарыхтоўках. Фінансаванне Белкалгасцэнтра вялося з дзяржаўнага бюджэту і не залежала ад вынікаў дзейнасці гаспадарак, якія ён аб’ядноўваў. Ва ўмовах цэнтралізаванага размеркавання крэдытаў, сельскагаспадарчай тэхнікі і іншых сродкаў, недахопу кваліфікаваных спецыялістаў гэты фактар садзейнічаў таму, што вытворчыя калектывы апынуліся ў поўнай залежнасці ад вышэйшых органаў. Маючы значныя паўнамоцтвы, апарат Белкалгасцэнтра і падпарадкаваных яму акруговых саюзаў практыкаваў умяшанне і ў арганізацыйныя і ў дробныя гаспадарчыя пытанні. На пачатку 1930-х гадоў, калі вёска станавілася калгаснай, ва ўмовах узмацнення цэнтралізацыі, Белкалгасцэнтр стаў непатрэбным элементам адміністрацыйна-загаднай сістэмы і ў кастрычніку 1932 г. ліквідаваны. Яго функцыі перададзены Наркамату земляробства БССР.
Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Органамі кіраўніцтва Белкалгасцэнтра з’яўляліся Усебеларускі з’езд сельскагападарчых калектываў, а таксама савет і праўленне, якія выбіраліся з’ездам. Структура апарату Белкалгасцэнтра напачатку складалася з сакратарыята і 4 аддзелаў (арганізацыйна-інструктарскі, планава-вытворчы, нарыхтоўчы і крэдытна-фінансавы), у студзені 1930 г. было 7 аддзелаў (груп).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ходзін, С. М. Белкалгасцэнтр / С. М. Ходзін //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. — С. 5.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |