Беларускі інстытут публічнай гісторыі
| Беларускі інстытут публічнай гісторыі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя і навуковая арганізацыя[d] |
| Кіраўнік | Аляксей Лявонавіч Ластоўскі |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 2024 |
Беларускі інстытут публічнай гісторыі — грамадская арганізацыя, заснаваная ў 2024 годзе беларускімі гісторыкамі ў Польшчы[1].
Пра планы стварэння Інстытута яшчэ ў канцы 2023 года паведамляў гісторык Андрэй Радаман[1].
Мэты інстытута — падтрымка нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на праблемныя і неадназначныя тэмы гісторыі Беларусі, папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні[1].
Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч[1].
У склад інстытута ўваходзіць шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі[1].