Аляксей Лявонавіч Ластоўскі
Аляксей Лявонавіч Ластоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 верасня 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | сацыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат сацыялагічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Аляксей Лявонавіч Ластоўскі (нар. 12 верасня 1979, в. Лукашова, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (2000) па спецыяльнасці «Гісторыя» з адзнакай. У 2002—2005 годзе навучаўся ў аспірантуры Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата сацыялагічных навук па спецыяльнасці «Сацыялогія культуры, духоўнага жыцця» абараніў 25 студзеня 2007 года ў той жа навуковай установе. Тэма дысертацыі: «Спецыфіка фарміравання калектыўнай ідэнтычнасці ў моладзевай контркультуры», навуковы кіраўнік — Ванда Іванаўна Русецкая.
У 2000—2002 гадах працаваў настаўнікам у Пастаўскім раёне. У 2005—2011 — навуковы супрацоўнік у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі. З 2009 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера». У 2013—2017 — кіраўнік аддзялення найноўшай гісторыі Беларускага Калегіюма. З 2014 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце — дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (з 2019 — кафедры сацыяльных камунікацый). З 2024 года акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
Праходзіў стажыроўкі, браў удзел у розных акадэмічных мерапрыемствах у ЗША, Вялікабрытаніі, Польшчы, Славакіі, Венгрыі, Літве, Расіі, Украіне, Чэхіі, Латвіі, Германіі і іншых.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаецца даследаваннем шырокага кола пытанняў гістарычнай памяці, палітыкі памяці, нацыянальнай і этнічнай ідэнтычнасці, вывучае розныя аспекты гісторыі нацыяналізму.
Адзін з арганізатараў Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, каардынатар Прэміі Кангрэса за лепшую навуковую публікацыю па сацыяльна-гуманітарных навуках.
Сябра арганізацыйнага камітэта Кангрэса Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў, сябра Асацыяцыі славянскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследаванняў (ASEEES) і Міжнароднай рады музеяў (ICOM). Каардынатар і ўдзельнік шматлікіх навукова-даследчых і аналітычных праектаў. Намеснік рэдактара часопіса «Belarusian Political Science Review».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 верасня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
- Супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі НАНБ
- Выкладчыкі Беларускага Калегіюма
- Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кандыдаты сацыялагічных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
- Лаўрэаты прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Сацыёлагі Беларусі