Перайсці да зместу

Андрэй Аляксандравіч Радаман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Аляксандравіч Радаман

Дата нараджэння 2 студзеня 1971(1971-01-02)[1][2] (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Рэспубліка Беларусь
Бацька Аляксандр Міхайлавіч Радаман
Маці Галіна Іванаўна Радаман
Дзеці Усяслаў, Алесь
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя Вялікага Княства Літоўскага
Месца працы
Навуковая ступень Доктар гуманітарных навук у дысцыпліне «Гісторыя» (2025)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Лапатэцкі Караль, прафесар (2026), доктар габілітаваны (права) (2016), доктар гуманітарных навук у дысцыпліне "Гісторыя" (2011)
Вядомы як спецыяліст у гісторыі права і дзяржаўнасці ВКЛ
Член у Літуаністычная камісія
Узнагароды
медаль «80 год беларускай міліцыі» юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі»
Сайт aradaman.academia.edu

Андрэй Аляксандравіч Радаман (нар. 2 студзеня 1971, Мінск) — беларускі гісторык, доктар гуманітарных навук у дысцыпліне «Гісторыя» (Польшча)[4][5], вывучае гісторыю права і дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага. Падпалкоўнік міліцыі ў запасе.

Нарадзіўся 2 студзеня 1971 года ў Мінску.

Бацька — Аляксандр Міхайлавіч Радаман, нарадзіўся на хутары каля Хвоева Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў канцы чэрвеня 1943 года (у пашпарце памылкова — 01.06.1942), урач-стаматолаг-артапед (бацькі — Радаман Міхаіл Міхайлавіч і Гаркач Вера Антонаўна).

Маці — Галіна Іванаўна Радаман (Кладкевіч), нарадзілася 23 ліпеня 1950 года (у пашпарце памылкова — 05.08.1950) у Бабчыне Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, настаўніца пачатковых класаў і гісторыі, метадыст Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі[6] (бацькі — Кладкевіч Іван Канстанцінавіч і Кірчанка Аляксандра Дзяменцьеўна).

Жанаты з 17 ліпеня 1993 года. Мае двух сыноў.

Скончыў сярэднюю школу № 78 Мінска (1978—1988) з срэбным медалём у чэрвені 1988 года[7].

Вучыўся на гістарычным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасцях «гісторыя і правазнаўства», «гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны» (1988—1993). У перыяд студэнцтва летам 1990 года ў складзе будаўнічага студэнцкага атрада «Нашчадкі» прымаў удзел у археалагічных раскопках у Лоску Валожынскага раёна пад кіраўніцтвам Генадзя Сагановіча і Юрыя Бохана. З лістапада 1990 да мая 1991 года прыняў удзел у шэрагу арганізацыйна-дзейных гульняў і метадалагічных семінараў, арганізаваных Школай культурнай палітыкі пад кіраўніцтвам Пятра Шчадравіцкага[ru]. У 1992 годзе ў складзе каманды МДПІ імя А. М. Горкага стаў пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па педагогіцы і псіхалогіі сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, якая праводзілася ў Віцебску. Пераддыпломную практыку праходзіў у СШ № 65 Мінска пад кіраўніцтвам Анатолія Васільевіча Ягорава. Абараніў дыпломную работу пра Статут ВКЛ 1588 года пад кіраўніцтвам к. юр. н. Леакадыі Мікалаеўны Малчадскай. Скончыў інстытут з адзнакай у 1993 годзе па спецыяльнасці «гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны».

Пасля сканчэння інстытута працягваў навучанне ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці 07.00.02 — «Айчынная гісторыя» (1993—1995) пад кіраўніцтвам д. г. н. прафесара Віталя Фаміна.

З 1 кастрычніка 2021 да 2 кастрычніка 2025 года праходзіў навучанне ў Доктарскай школе Універсітэта ў Беластоку[8][9][10]. 3 снежня 2025 года пасля паспяховай абароны з адзнакай доктарскай дысертацыі «Шляхецкія з'езды і соймікі Новагародскага (Навагрудскага) ваяводства (1565-1632)», напісанай пад кіраўніцтвам доктара габілітаванага Караля Лапатэцкага, прафесара Універсітэта ў Беластоку[11][12], атрымаў навуковую ступень доктара гуманітарных навук у дысцыпліне "Гісторыя"[13][14][15][16].

Працоўная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць распачаў у час навучання ў сярэдняй школе. З 30 чэрвеня па 5 жніўня 1986 года працаваў аператарам вылічальных машын на заводзе «Транзістар» вытворчага аб’яднання «Інтэграл». З верасня 1986 г. па май 1988 г. навучаўся ў вучэбна-вытворчым камбінаце Савецкага раёна г. Мінска. Праходзіў вытворчую практыку як слесар-зборшчык радыёэлектроннай апаратуры і прыбораў на Мінскім вытворчым аб’яднанні імя У. І. Леніна. У 1988 годзе атрымаў I-ы разрад па спецыяльнасці слесара-зборшчыка радыёэлектроннай апаратуры і прыбораў. У перыяд студэнцтва, у маі-кастрычніку 1989, маі-чэрвені 1990 і маі-верасені 1991 гадоў, працаваў завадатарам у «Артэку» (Гурзуф, Крым). Пасля сканчэння педагагічнага інстытута два гады па сумяшчальніцтве працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў сярэдніх школах № 147, № 173 і № 42 Мінска. З 15 верасня 1995 года да жніўня 1998 — выкладчык кафедры тэорыі права і гісторыі Акадэміі міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2000 да сакавіка 2002 года — навуковы супрацоўнік сектара гісторыі права і палітыка-прававой думкі Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францішка Скарыны (па сумяшчальніцтве). Выкладаў тэорыю і гісторыю дзяржавы і права ў шэрагу прыватных вышэйшых навучальных устаноў г. Мінска (па сумяшчальніцтве). З жніўня 2016 да студзеня 2017 года навуковы супрацоўнік кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ (па сумяшчальніцтве). З 20 студзеня 2017 да 31 сакавіка 2018 — навуковы супрацоўнік кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ. З 1 лістапада 2018 да 31 снежня 2020 — навуковы супрацоўнік аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Праз сваю грамадзянскую пазіцыю ў час пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі 24 лістапада 2020 года атрымаў паведамленне адміністрацыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі пра непрацягненне кантракта[17][18][19][20].

З лютага 2022 да верасня 2023 года працаваў у аддзеле крыніцазнаўчых даследаванняў і выдання гістарычных крыніц Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук[21].

З 1 красавіка 2026 г. — асістэнт аддзела квантытатыўных і геапрасторавых даследаванняў кафедры ўсходазнаўства і міжнародных палітычных адносін факультэта міжнародных адносін Універсітэта ў Беластоку[22][23].

Служба ў органах унутраных спраў Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1996—2016 гадах служыў у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З 14 жніўня 1998 года — выкладчык, з 24 кастрычніка 2003 да 14 кастрычніка 2016 — старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. За час выкладання забяспечваў правядзенне ўсіх відаў навучальных заняткаў па тэорыі дзяржавы і права, беларусазнаўстве, гісторыі Беларусі, гісторыі дзяржавы і права славянскіх народаў, гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі, гісторыі дзяржавы і права Беларусі, гісторыі дзяржавы і права замежных краін, гісторыі палітычных і прававых вучэнняў, гісторыі органаў унутраных спраў Беларусі. Суаўтар тыпавых вучэбных праграм і навучальных праграм па гісторыі дзяржавы і права Беларусі, гісторыі дзяржавы і права замежных краін. Як навуковы кіраўнік падрыхтаваў да ўдзелу ў рэспубліканскіх конкурсах студэнцкіх навуковых работ тры работы, дзве з якіх атрымалі дыпломы I катэгорыі (РК НДРС-2009, секцыя «Філасофія, сацыялогія, гісторыя. Гісторыя Беларусі і праблемы ўзаемадзеяння цывілізацый»; РК НДРС-2010, секцыя «Юрыспрудэнцыя. Паліталогія. Дзяржаўнае кіраванне»), адна — дыплом III катэгорыі (РК НДРС-2008 секцыя «Юрыспрудэнцыя. Паліталогія. Дзяржаўнае кіраванне»). З 2007 па 2016 гг. выкладаў тэму «Рэтраспектыўны аналіз праблемы гандлю людзьмі» ў Міжнародным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі[24]. Падпалкоўнік міліцыі запасу[25].

Грамадзянская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]
Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM. «Ідэя X». Эфір 22.10.2020, запіс 19.10.2020

Адзін з ініцыятараў грамадзянскай кампаніі ў абарону незалежнасці Беларусі «Свежы вецер» (2019—2020)[26][27]. У ноч з 12 на 13 жніўня 2020 года ў перыяд пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП на прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Леаніда Бяды ў раёне ўніверсама «Рыга» і быў збіты ў Савецкім РУУС Мінска[28][29][30][31]. Пратакол затрымання і пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, якія былі складзеныя участковым інспектарам ГАМ Савецкага РУУС старшым лейтэнантам міліцыі Сяргеем Віктаравічам Нікіценкам, не падпісаў, бо лічыў іх сфальсіфікаванымі і не меў магчымасці прачытаць іх ноччу на пляцы РУУС без акуляраў. Утрымліваўся ў ІЧУ Мінгарвыканкама (1-ы завулак Акрэсціна 36), адкуль быў выпушчаны пад падпіску без суда а 01:50 14 жніўня 2020 года.[32] Адміністрацыйны працэс па яго справе прыпыняўся 7 кастрычніка і толькі 20 кастрычніка 2020 года на падставе ч. 1 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП) Рэспублікі Беларусь суддзя Савецкага раёна Мінска Аляксандр Аляксандравіч Воўк[33] пастанавіў падвергнуць Андрэя Радамана адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафа на карысць дзяржавы ў памеры 10 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся ў 01:30 13 жніўня 2020 года па адрасе Лагойскі тракт, 37. На судзе А. Радаман адмаўляў сам факт здзяйснення ім супрацьпраўнага дзеяння. Старшы участковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Савецкага РУУС Мінска маёр міліцыі Вадзім Уладзіміравіч Смолік, які фігураваў у матэрыялах адміністрацыйнай справы як сведка ўдзелу А. Радамана ў мітынгу на Лагойскім тракце, на пасяджэнне суда не з’явіўся ў сувязі з тым, што нёс сутачнае дзяжурства. 7 снежня 2020 года скаргу на пастанову суда Савецкага раёна ад 20.10.2020 года па яго справе разглядаў Мінскі гарадскі суд. Суддзя Анастасія Паўлаўна Папко пастанавіла пастанову суддзі суда Савецкага раёна Мінска ад 20.10.2020 года адносна А. А. Радамана пакінуць без змены, а скаргу — без задавальнення.

Неаднаразова выказваўся ў СМІ пра сваю грамадзянскую пазіцыю[34][35][36][37][38][39][40].

11 жніўня 2020 года падпісаў Зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту.

Сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі.[41]

Сябра грамадскага аб’яднання «Беларускі даследчы ўніверсітэт імя Астафея Валовіча».[42]

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У спіс яго навуковых зацікаўленасцей уваходзяць: палітычная гісторыя ранняга Новага часу; гісторыя дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Рэчы Паспалітай абодвух народаў (Каралеўства Польскага і ВКЛ); гісторыя мясцовага самакіравання ВКЛ і Беларусі, парламенцкіх інстытутаў і парламенцкага права; прасапаграфія, генеалогія і сфрагістыка палітычнай эліты ВКЛ XV—XVIII ст.; гісторыя праваахоўных органаў Беларусі.

З 2000 года ўдзельнік распрацоўкі шэрагу навуковых праектаў, прафінансаваных Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку: Г 99-325 «Гістарычныя асновы развіцця інстытутаў парламентарызму ў Беларусі ў XVI—XVIII стст.» (2000—2002, кіраўнік к.ю.н. Г. В. Дзербіна), Г 06М-212 «Пратэкцыянізм як форма сацыяльных і палітычных паводзін у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI стагоддзі» (2006—2008, кіраўнік к.г.н. У. А. Падалінскі), № Г12 МС-018 «Паслы ад ВКЛ на соймы Рэчы Паспалітай (1569—1793 гг.)​» (2012—2014, конкурс «Навука МС [міжнароднае супрацоўніцтва]», кіраўнікі к.г.н. А. Мацук, праф. А. Рахуба, вядучыя арганізацыі — Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларуси, Інстытут гісторыі ПАН). У 2009 годзе ў межах выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006—2010 гады «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры» (кіраўнік — д.г.н. акадэмік сакратар НАН Беларусі А. А. Каваленя), прыняў удзел у падрыхтоўцы і публікацыі выдання «Беларусь: Народ. Дзяржава. Час».

З 2009 года ўдзельнік некалькіх міжнародных навукова-даследчых праектаў, якія былі рэалізаваны і рэалізуюцца пад кіраўніцтвам праф. Генрыка Люлевіча[pl] (1950—2019), праф. Анджэя Рахубы i прафесара Універсітэта ў Беластоку Караля Лапатэцкага. Сярод іх праекты па выданні спісаў ураднікаў і саноўнікаў ВКЛ (Полацкае, Мсціслаўскае, Берасцейскае, Новагародскае (Навагрудскае) ваяводствы) (NPRH nr N N108 203536; NPRH nr 12H 11 0016 80; NPRH nr 11H 18 0370 86), парламентарыяў ВКЛ на соймах Рэчы Паспалітай (NPRH nr 11H 18 0130 87), а таксама навуковыя праекты па выданні актаў новагародскага (навагрудскага), слонімскага i полацкага соймікаў (NPRH nr 0057/NPRH2/H11/81/2012; NPRH/DN/SP/0141/2024/14; NPRH nr 11H 20 0318 88). У 2025-2027 гг. ва Універсітэце ў Беластоку разам з Каралем Лапатэцкім і Ігарам Бортнікам Андрэй Радаман будзе працаваць таксама над рэалізацыяй навуковага праекта "Вяршэнства права і кантроль заканадаўчай улады ў Вялікім княстве Літоўскім". Для рэалізацыі пастаўленых у рамках названых праектаў задач, працаваў у архівах і аддзелах рукапісаў бібліятэк Берліна, Дрэздэна, Варшавы, Вены, Вільні (Вільнюса), Вроцлава, Гданьска, Граца, Гродна, Кіева, Кракава, Курніка, Любліна, Масквы, Мінска, Парыжа, Познані, Санкт-Пецярбургу, Стакгольма, Торуні і інш.

Прыняў непасрэдны ўдзел больш чым у 60 міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, сімпозіумах і кангрэсах, а таксама неаднаразова выступаў на пасяджэннях міжнародных круглых сталоў па гістарычнай і гісторыка-прававой праблематыцы ў Беларусі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне і Швецыі.

Сябра рэдакцыйных рад навуковых выданняў «Герольд Litherland»[43] (Гродна-Мінск) і «Rocznik Lituanistyczny»[44] (Варшава). У 1995—1998 гадах — сябра рэдакцыі Беларускага гістарычнага агляду.

З 2023 года — сябра суполкі літуаністычных даследаванняў у Інстытуце гісторыі ПАН[45].

Сябра Літуаністычнай камісіі пры Камітэце гістарычных навук Польскай акадэміі навук (2024)[46].

Сябра аргкамітэта па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча (2023—2025)[47][48].

Аўтар больш за 80 навуковых работ[49], а таксама шэрагу артыкулаў у Беларускай энцыклапедыі, Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае»[50].

Калектыўныя манаграфіі

[правіць | правіць зыходнік]

Навукова-даведачныя выданні (ў суаўтарстве)

[правіць | правіць зыходнік]

Вучэбная літаратура (у суаўтарстве)

[правіць | правіць зыходнік]
  • История органов внутренних дел Беларуси: хрестоматия] / Министерство внутренних дел Республики Беларусь, Академия МВД; сост. А. Ф. Вишневский [и ин.]. Минск: Академия МВД Республики Беларусь, 2009.
  • История органов внутренних дел Беларуси: [курс лекций для вузов] / А. Ф. Вишневский [и др.] под ред. А. Ф. Вишневского; Министерство внутренних дел Республики Беларусь; Учреждение образования «Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь». Минск: Академия МВД Республики Беларусь, Минск: Академия МВД Республики Беларусь, 2010.
  • История органов внутренних дел Беларуси: учеб. пособие для учреждений высшего образования] / А. В. Вениосов [и др.]; под общ. ред. В. А. Данилова, А. С. Жмуровского; учреждение образования «Акад. М-ва внутрен. дел Респ. Беларусь». Минск: Академия МВД Республики Беларусь, 2015.

Выбраныя навуковыя артыкулы і публікацыі крыніц

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Google Scholar[58]:

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Памятны медаль «80 год міліцыі Беларусі».
  • Юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі».
  • Памятны знак «70 год міліцыі Мінскай вобласці».
  • Нагрудны знак «За адзнаку».
  1. https://web.archive.org/web/20200925034158/http://history.by/radaman/
  2. https://www.facebook.com/andrej.radaman/posts/10220594287787641
  3. (unspecified title) Праверана 2 студзеня 2021.
  4. Andrei Radaman (польск.). Biuletyn Informacji Publicznej Uniwersytetu w Białymstoku. Праверана 4 снежня 2025.
  5. Ludzie Nauki. ludzie.nauka.gov.pl. Праверана 13 сакавіка 2026.
  6. Andrej Radaman. Facebook (02.01.2021)
  7. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2023. Праверана 13 сакавіка 2022.
  8. Lista rankingowa kandydatów w rekrutacji do Szkoły Doktorskiej Nauk Humanistycznych UwB na rok akademicki 2021/2022 (польск.). Szkoła Doktorska Nauk Humanistycznych UwB (20 верасня 2021). Праверана 22 верасня 2021.
  9. Uniwersytet w Białymstoku: Inauguracja Roku Akademickiego 2021/2022. 06.10.2021
  10. Absolwenci 2025 / Szkoła doktorska UwB. szkoladoktorska.uwb.edu.pl. Праверана 26 лістапада 2025.
  11. Karol Łopatecki(польск.) // Wikipedia, wolna encyklopedia. — 2025-04-08.
  12. Ludzie Nauki. ludzie.nauka.gov.pl. Праверана 13 сакавіка 2026.
  13. Postępowanie w sprawie nadania stopnia doktora (mgr Andrei Radaman) (польск.). Biuletyn Informacji Publicznej Uniwersytetu w Białymstoku. Праверана 26 лістапада 2025.
  14. Obrona doktorska mgr. Andreia Radamana na Wydziale Historii UwB (польск.). historia.uwb.edu.pl. Праверана 12 снежня 2025.
  15. RAD-on: RAPORTY, ANALIZY, DANE. radon.nauka.gov.pl. Праверана 13 снежня 2025.
  16. Ludzie Nauki. ludzie.nauka.gov.pl. Праверана 17 снежня 2025.
  17. З Інстытута гісторыі звальняюць яшчэ аднаго навукоўца. Наша Ніва (24 лістапада 2020).
  18. Яшчэ аднаго гісторыка звальняюць з Акадэміі навук. Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM (24 лістапада 2020).
  19. Историку, подполковнику милиции в запасе, не продлили контракт в Академии наук. TUT.BY (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2020.
  20. Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку калегаў, звольненых з Акадэміі навук. Радыё Свабода (14 студзеня 2021).
  21. Ludzie Nauki. ludzie.nauka.gov.pl. Праверана 12 снежня 2025.
  22. Wyszukiwarka pracowników i telefonów / Uniwersytet w Białymstoku (польск.). uwb.edu.pl. Праверана 12 красавіка 2026.
  23. Ludzie Nauki. ludzie.nauka.gov.pl. Праверана 12 красавіка 2026.
  24. Международный учебный центр Академии МВД Республики Беларусь - itc.AMIA.by(недаступная спасылка). itc.amia.by. Праверана 12 лістапада 2024.
  25. Кафедра теории и истории государства и права / Авторы-составители: С.Ф. Лапанович, В.И. Павлов, А.А. Радоман. — Мн., 2016.
  26. Ян Авсеюшкин. «Россия готовится к войне». Началась кампания в защиту суверенитета Беларуси(недаступная спасылка). Naviny.by = Белорусские новости (11 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 16 снежня 2020.
  27. В Минске оппозиция проводит акцию против интеграции с Россией (руск.). РИА Новости.
  28. Уладзімір Пятровіч Шыянок, доктар юрыдычных навук, прафесар, палкоўнік міліцыі ў адстаўцы.. Зварот да калег, вучоных юрыстаў у сувязі з падзеямі ў Беларусі 9-13 жніўня 2020 г. (руск.) (15 жніўня 2020).
  29. Илья Азар. «Мы не оппозиция, нас большинство». Новая газета — Novayagazeta.ru (19 жніўня 2020).
  30. Татьяна Неведомская. Лукашенко мстит? За что в Беларуси увольняют историков. (руск.). Deutsche Welle (DW) (21 лістапада 2020).
  31. Денис Мартинович. Из Института истории уволены семь сотрудников. Ещё пятеро ушли сами в знак солидарности (руск.). TUT.BY (27 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2020.
  32. Уладзь Грыдзін. Як у Менску сустракалі вызваленых з турмы на Акрэсьціна пратэстоўцаў. Фотарэпартаж. Радыё Свабода (14 жніўня 2020). Фатаздымак 3.
  33. https://euroradio.fm/1570-sutak-za-chatyry-mesyacy-suddzi-antyrekardsmeny-pa-palitychnyh-spravah
  34. Радаман: сёння ў слове «салідарнасць» — уся нацыянальная ідэя беларусаў = Радоман: сегодня в слове «солидарность» — вся национальная идея белорусов Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM. «Ідэя X». Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў (запіс адбыўся 19.10.2020, эфір — 22.10.2020 10:43)
  35. Алена Малачко. Бліц-апытанне. Калі, на Ваш погляд, павінна быць прынята рашэнне аб правядзенні новых прэзідэнцкіх выбараў? Архівавана 27 лістапада 2020. Народная Воля (10.11.2020)
  36. "Мы ідзём у нікуды": Інстытут гісторыі губляе навукоўцаў. Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM (30 лістапада 2020).
  37. Алена Малачко. Бліц. Андрэй Радаман, гісторык. «Дзейнічаць салідарна з тымі, хто нясе крыж пакут» Народная Воля № 102 (4560), с. 6 (29 снежня 2020)
  38. Deutschlandfunk Kultur. Fazit. Weißrussland: Sieben Historiker werden entlassen. Gespräch mit Florian Kellermann(недаступная спасылка) (05:11 min) (02.01.2021, 23:46 Uhr).
  39. «Урок гісторыі: чым небяспечныя спробы яе перапісаць?», Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM. Інтэрв’юер — Зміцер Лукашук, інтэрв’юяваны — Андрэй Радаман (прамы эфір з варшаўскай студыі Еўрарадыё 10.09.2021, 15:00 (Варшава).
  40. Гісторык Андрэй Радаман пра Беларусь 16 стагоддзя, 2020-ы і працу ў Акадэміі МУС, Media IQ, Надзея Белахвосцік (запіс адбыўся 10.05.2023.эфір — 15.05.2023)
  41. Andrei Radaman | Powiązania | Rejestr.io. rejestr.io. Праверана 31 студзеня 2025.
  42. STOWARZYSZENIE "ASTAFIEJ VAŁOVIC BELARUSIAN RESEARCH UNIVERSITY" | Rejestr.io. rejestr.io. Праверана 1 кастрычніка 2025.
  43. «Герольд Litherland»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023. Праверана 18 снежня 2020.
  44. Rocznik Lituanistyczny
  45. Zespół Badań Lituanistycznych(нявызн.). Instytut Historii im. Tadeusza Manteuffla PAN - Instytut Historii PAN. Праверана 11 лістапада 2024.
  46. Nowy skład Komisji Lituanistycznej (польск.). FB strona Komisji Lituanistycznej przy KNH PAN (5 верасня 2024).
  47. Нацыянальны даследчы унівэрсітэт. Што за праект?. budzma.org. Праверана 11 лістапада 2024.
  48. STOWARZYSZENIE "ASTAFIEJ VAŁOVIC BELARUSIAN RESEARCH UNIVERSITY" | Rejestr.io. rejestr.io. Праверана 12 кастрычніка 2025.
  49. Профіль Google Scholar
  50. Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  51. Startseite - Deutsches Historisches Institut Warschau - DHIW. www.dhi.waw.pl. Праверана 12 лістапада 2024.
  52. Wir begrüßen Forschende aus Belarus Архівавана 1 сакавіка 2021.. Deutsches Historisches Institut Warschau. 01.02.2021.
  53. Max Weber Stiftung. Stipendien für Akademikerinnen und Akademiker aus Belarus. Dienstag, 02. Februar 2021.
  54. WNP.PL. Stypendia dla białoruskich naukowców od Instytutu Historii PAN i Niemieckiego Instytutu Historycznego. 04-02-2021 13:34
  55. Nauka w Polsce. Stypendia dla białoruskich naukowców od Instytutu Historii PAN i Niemieckiego Instytutu Historycznego. 05.02.2021.
  56. Stypendia dla środowiska akademickiego z Białorusi. Instytut Historii im. Tadeusza Manteuffla Polskiej Akademii Nauk, 05.02.2021.
  57. Ні­на Шчарбачэвіч. Навагрудку — 970! Звязда (07.10.2014)
  58. Профіль Google Scholar