Беларусь (універмаг)
універмаг | |
Беларусь | |
---|---|
53°52′34″ пн. ш. 27°37′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Тып будынка | універсальны магазін |
Архітэктар | Я. Разанаў, Г. Аквілаў |
Дата заснавання | 1978 |
Дата пабудовы | 1978 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Універмаг Беларусь» — універсальны магазін у Мінску, адно з найбуйнейшых гандлёвых прадпрыемстваў Беларусі. Размешчаны па адрасе вул. Жылуновіча, 4. Штат універмага налічвае каля тысячы супрацоўнікаў, гандлёвыя плошчы складаюць каля 7200 кв. м, якія штодня наведваюць 35 тыс. пакупнікоў[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Распараджэннем Савета Міністраў БССР ад 2 лістапада 1970 г. была зацверджана праектная дакументацыя на будаўніцтва ў цэнтры Заводскага раёна г. Мінска ўнівермага «Беларусь». Прадпрыемства створана ў адпаведнасці з загадам Міністэрства гандлю БССР № 50 ад 3 мая 1978 г. Універмаг адкрыўся 8 чэрвеня 1978 г[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак універмага быў узведзены ў 1978 годзе па праекце архітэктараў Я. Разанава і Г. Аквілава[3].
У кампазіцыі будынка дамінуе асноўны блізкі да квадрата ў плане аб'ём. Першапачаткова чатыры верхнія паверхі былі аб'яднаны ў суцэльны маналітны блок, які падтрымліваўся калонамі. Першы паверх паглыблены адносна верхніх і абкружаны шырокай галерэяй, у якую адкрыты цэнтральны галоўны ўваход і сіметрычна размешчаныя бакавыя ўваходы. У цэнтры асноўнага аб'ёму ўзвышаўся паверх, завершаны светлавым рэкламным надпісам. Пластыка фасадаў асноўнага аб'ёму была заснавана на кантрасце выразных гарызантальных паясоў са шкла і бетону і шматлікіх дробных вертыкальных чляненняў. Мерны рытм падвойных бетонных рэбраў-выступаў паўтараўся ў металічным каркасе зашклення. Вышэй па рэльефе да тыльнага фасада далучаны рознавялікія аб'ёмы[3].
На 1—4-м паверхах размяшчаюцца гандлёвыя залы, злучаныя паміж сабой па цэнтры эскалатарамі і 2 бакавымі лесвіцамі, адміністрацыйныя, складскія, бытавыя памяшканні, кафэ; на 5-6-м паверхах знаходзяцца канферэнц-зала, складскія і інш. памяшканні. У аддзелцы інтэр'ераў быў выкарыстаны метал, дрэва і мармур. Адвольная планіроўка дазваляе спалучыць рацыянальнае размяшчэнне гандлёвых ячэек з мэтанакіраваным рухам патокаў пакупнікоў. У рознавялікіх аб'ёмах — складскія, службовыя і інш. дапаможныя памяшканні[3].
За сваю гісторыю ўнівермаг чатыры разы змяняў свой выгляд, змянялася таксама і прылеглая тэрыторыя. У канцы 1990-х гг. была праведзена рэканструкцыя будынка, і замест надбудовы былі ўзведзены два паўнавартасныя паверхі. Паводле аднаго з праектаў, тут меў быць размясціцца зімовы сад[1].
З 2003 года практычна ўсю плошчу галоўнага фасада займае фотапано[1].
Зноскі
- ↑ а б в «Беларусь» изнутри: как устроен известный столичный
- ↑ Об универмаге
- ↑ а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларусь (універмаг)
- Афіцыйны сайт