Белая гвардыя (раман)
| Белая гвардыя | |
|---|---|
| | |
| Аўтар | Міхаіл Булгакаў |
| Жанр | раман |
| Мова арыгінала | руская |
| Арыгінал выдадзены | 1924 |
| Выдавецтва | New Russia (magazine)[d] |
| Выпуск | 1925 |
| Носьбіт | кніга |
| Электронная версія | |
«Бе́лая гва́рдыя» (руск.: Белая гвардия) — першы раман Міхаіла Булгакава. Апісваюцца падзеі Грамадзянскай вайны ў канцы 1918 года; дзеянне адбываецца на Украіне[1].
Раман апавядае пра сям’ю рускіх інтэлігентаў і іх сябрах, якія перажываюць сацыяльны катаклізм грамадзянскай вайны. Раман шмат у чым аўтабіяграфічны, амаль ва ўсіх персанажаў ёсць прататыпы — сваякі, сябры і знаёмыя сям’і Булгакавых. Дэкарацыямі рамана сталі вуліцы Кіева і дом у якім жыла сям’я Булгакавых у 1918 годзе[2]. Хоць рукапісы рамана не захаваліся, булгаказнаўцы прасачылі лёс шматлікіх прататыпаў персанажаў і даказалі амаль дакументальную дакладнасць і рэальнасць апісваных аўтарам падзей і персанажаў.
Твор задумваўся аўтарам, як маштабная трылогія, якая ахоплівае перыяд грамадзянскай вайны. Частка рамана была ўпершыню апублікавана ў часопісе «Расія» ў 1925 годзе. Цалкам раман быў упершыню апублікаваны ў Францыі ў 1927—1929 гг. Крытыкай раман быў успрыняты неадназначна, — савецкі бок крытыкаваў гераізацыю пісьменнікам класавых ворагаў, эмігранцкі бок — крытыкаваў лаяльнасць Булгакава да Савецкай улады.
Твор паслужыў крыніцай для п’есы «Дні Турбіных»[3] і некалькіх наступных экранізацый.
Зноскі
- ↑ Новиков В. В. Михаил Булгаков — художник. — М.: Моск. рабочий, 1996. — 357 с.
- ↑ Соколов Б. В. Булгаков. Энциклопедия. Алгоритм, 2003.
- ↑ Рукописи не горят // биобиблиографический указатель: к 120-летию со дня рождения М. А. Булгакова / сост. Л. Г. Духанина; Томская обл. дет.-юнош. б-ка. — Томск, 2011. — 47 с.