Белгаан (горад)
| Горад | |
| Белгаан | |
|---|---|
| англ.: Belgaum кан.: ಬೆಳಗಾವಿ | |
| 15°52′ пн. ш. 74°30′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Штат | Карнатака |
| Акруга | Белгаан |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 750 м |
| Часавы пояс | UTC+5:30 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 399 600 чалавек (2001) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 831 |
| Паштовыя індэксы | 590001, 590003, 590005, 590009, 590010, 590016 |
| Аўтамабільны код | KA-22 |
| belgaumcity.gov.in | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Белга́ан, або Белга́ўм (англ.: Belgaum) — горад на поўдні Індыі, у штаце Карнатака. Адміністрацыйны цэнтр акругі Белгаўм. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 750 метраў. Вузел чыгунак і аўтадарог, маецца аэрапорт. Гандлёва-транспартны цэнтр у буйным баваўнаводчым раёне Дэкана. У горадзе размешчаны баваўняныя, харчовыя (ачыстка рысу, алейная і інш.), хімічныя, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. Выплаўка алюмінію. Саматужная вытворчасць адзення, скураных вырабаў, запалак.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле звестак усеіндыйскага перапісу 2001 года, у горадзе пражывала 399 600 чалавек, з якіх мужчыны складалі 51 %, жанчыны — адпаведна 49 %. Узровень пісьменнасці сталага насельніцтва складаў 78 % (пры агульнаіндыйскім паказчыку 59,5 %). Узровень пісьменнасці сярод мужчын складаў 84 %, сярод жанчын — 72 %. 11 % насельніцтва было маладзей за 6 гадоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белгаан. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Белгаан (горад)
