Белгорхімпрам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ААТ «Белгорхімпрам»
Заснаванне 13 ліпеня 1961
Ранейшыя назвы Салігорская навукова-даследчая лабараторыя Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі (1961—1971)
Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі (1971—1992)
Беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут горнай і хімічнай прамысловасці (1992—1996)
Ключавыя постаці Ігар Яўгенавіч Насуля
(генеральны дырэктар)
Галіна Горная і хімічная прамысловасць
Прадукцыя правядзенне лабараторных, доследна-прамысловых выпрабаванняў і асваенне тэхналогій здабычы і ўзбагачэння калійных руд
Сайт bmci.by

Адкрытае акцыянернае таварыства «Белгорхімпрам» — вядучая навуковая і праектная арганізацыя ў галіне здабычы і перапрацоўкі калійнай руды і іншай мінеральнай сыравіны Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1971 годзе ў Мінску на базе Салігорскай навукова-даследчай лабараторыі (пачала сваю дзейнасць у 1962 годзе, як Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі[1]). Да 1992 года Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі[2]. У 1992 годзе быў перайменаваны ў Беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут горнай і хімічнай прамысловасці, аднак у працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці Інстытута загадам Мінскага гарадскога камітэта па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі было створана адкрытае акцыянернае таварыства «Белгорхімпрам»[1].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

«Белгорхімпрам» займаецца правядзеннем лабараторных, доследна-прамысловых выпрабаванняў і асваенне тэхналогій здабычы і ўзбагачэння калійных руд, а таксама выкананнем праектных, канструктарскіх, разведвальных работ пры распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі па аб'ектах прамысловага і жыллёва-грамадзянскага прызначэння[2].

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары (1992—1996 гг.)[правіць | правіць зыходнік]

Генеральныя дырэктары ААТ «Белгорхімпрам» (з 1996 г.)[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б История (руск.). ОАО «Белгорхимпром». Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2024. Праверана 11 студзеня 2024.
  2. а б Лажэчка С. М. Горнай і хімічнай прамысловасці беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут / С. М. Лажэчка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 362. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]