Белдзіпрабуд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Белдзіпрабуд»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1987
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, 220073 г. Мінск, вул. Альшэўскага, 24-429
Галіна будаўніцтва

Белдзіпрабуд — праектна-канструктарскі інстытут у Мінску. Размешчаны па вул. Альшэўскага, 24-429.

27 лютага 1970 года створаны Мінскі філіял дзяржаўнага праектнага інстытута «Дзіпранафтабуд» Міністэрства прамысловага будаўніцтва СССР. З 28 снежня 1982 года — Мінскі філіял праектнага інстытута «Пермпрампраект»[1].

10 сакавіка 1987 на базе філіяла Інстытута «Пермпрампраект» заснаваны Беларускі дзяржаўны праектна-тэхналагічны інстытут па праектаванні аб’ектаў вытворчага прызначэння «Белдзіпрабуд»[1]. З 1995 — недзяржаўная ўстанова. Мае філіялы ў абласных цэнтрах Беларусі. Асноўныя кірункі дзейнасці: праектаванне аб’ектаў прамысловага і жыллёва-грамадзянскага прызначэння[2].

Зноскі

  1. а б Информация о фонде. Учреждение «Белорусский государственный архив научно-технической документации»
  2. «Белдзіпрабуд» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]