Белорусская земля
«Белорусская земля» | |
---|---|
Тып | газета |
Выдавец | Саюз беларускіх арганізацый |
Заснавана | 20 лютага 1918 |
Спыненне публікацый | 1918 |
Мова | руская |
Галоўны офіс |
«Белорусская земля» — грамадска-палітычная, літаратурная і пазапартыйна-народная газета. Выдавалася ў 1918 г. у Менску на рускай мове. Афіцыйны выдавец — Саюз беларускіх арганізацый, фактычна з'яўлялася органам Народнага сакратарыята БНР.
Заснавана 20 лютага 1918 г. (планавалася выдаваць 2 разы на тыдзень), 1 сакавіка 1918 г. выйшаў 1-ы нумар. Друкавала дакументы выканкома Савета Усебеларускага з'езда, пастановы, загады і аб'явы Народнага сакратарыята і падначаленых яму органаў, артыкулы дзеячаў нацыянальнага руху. Апублікавала (№ 1) «Мемарандум Народнага сакратарыята Беларусі прадстаўніку Вышэйшай германскай акупацыйнай улады», «Устаўную грамату да народаў Беларусі», загад № 1 выканкома Савета Усебеларускага з'езда, артыкул А. І. Цвікевіча «Лёс Беларусі» і інш. Выйшлі некалькі нумароў газеты.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Башко, П. К. «Белорусская земля» / П. К. Башко Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 6.