Белорусская лесная газета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Белорусская лесная газета»
Арыгінальная
назва
Belorusskaya Lesnaya Gazeta
Тып штотыднёвая
Заснавальнік Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Уладальнік Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Краіна
Рэдактар Аляксандр Цыбульскі
Заснавана 1994 (30 гадоў таму) (1994)
Мова беларуская, руская
Галоўны офіс Мінск, вул. Матусевіча, 23
ISSN 1993-2219
Вэб-сайт lesgazeta.by

«Белорусская лесная газета» (бел.: Беларуская лясная газета) — беларуская газета па лясной гаспадарцы. Заснавана Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з 1994 года. Выходзіць штотыдзень у чацвер.

Выдаецца на 16-ці палосах фармату А-3, а двойчы на месяц — на 24 поўнакаляровых палосах. Тыраж газеты — больш за 28 тысяч асобнікаў. З’яўляецца адзіным у краіне перыядычным штотыднёвым выданнем, якое працуе па ўсёй праблематыцы лесагаспадарчага і дрэваапрацоўчага комплексаў Беларусі.

Сярод пастаянных падпісчыкаў «Белорусской лесной газеты» — усе без выключэння прадпрыемствы і ўстановы сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі краіны, лесапрамысловыя, дрэваапрацоўчыя вытворчасці, гандлёва-закупачныя арганізацыі, мэблевыя фабрыкі і іншыя прадпрыемствы розных формаў уласнасці. Значнае месца ў яе публікацыях адводзіцца Беларускаму вытворча-гандлёваму канцэрну лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці «Беллеспаперапрам».

На старонках «БЛГ» пастаянна прысутнічаюць адмысловыя падборкі і тэматычныя палосы, прысвечаныя развіццю паляўнічай гаспадаркі і рыбалоўства ў краіне. Дзейнічаюць і карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў чытачоў прэс-клубы «Паляўнічы рог», «Поклевка». У іх, акрамя шырокай прапаганды гэтых відаў адпачынку, значнае месца адведзена апісанню рынку рыштунку, зброі і начыння, а таксама прапаноў па рыбалоўна-паляўнічым турызме і сэрвісе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]