Белыя ночы (фільм, 1957)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белыя ночыM:
італ.: Le notti bianche
Постар фільма
Фільм «Белыя ночы».
Жанр драматычны фільм[1][2][…] і рамантычны фільм[2][1][…]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Vides Cinematografica[d]
Працягласць 97 хв.
Краіна
Мова італьянская мова
Год 1957
IMDb ID 0050782
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Белыя ночы» (італ.: Le notti bianche) — меладрама італьянскага кінакласіка Лукіна Вісконці, знятая паводле аднайменнага «сентыментальнага рамана» Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Марчэла Мастраяні і Марыя Шэл. Прэмія «Сярэбраны леў» за лепшую рэжысуру Венецыянскага кінафестывалю 1957 года.

Гісторыя стварэння і паказы[правіць | правіць зыходнік]

Вісконці ўнёс істотныя змены ў сюжэт «Белых начэй» у параўнанні з арыгіналам. Месца дзеянне перанесена ў італьянскі горад Ліворна і зменена імя галоўнай гераіні, на першы план аказаўся вылучаным і інфернальны пажылы каханы галоўнай гераіні, ролю якога выканаў Жан Марэ. Эфект белых начэй, прыродна немагчымых для Італіі, дасягаецца дзякуючы беламу снегу, які выпаў і афарбаваў чорную італьянскую ноч, што прыносіць радасць героям.

Ліворна Вісконці выбудаваў у выглядзе дэкарацый на студыі «Чынечыта», нічога падобнага раней ён не рабіў у сваёй кар’еры. Ілюзію туману над Ліворна няўдала спрабуюць стварыць цюлевыя фіранкі, што, аднак, з’яўляецца задумкай рэжысёра, які імкнуўся стварыць у сваёй карціне атмасферу штучнага свету.

«Белыя ночы» ўдзельнічалі ў конкурснай праграме 18-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе былі ўдастоены «Срэбнага льва», саступіўшы «Залатога льва» «Непакоранаму» бенгальскага рэжысёра Сацьяджыта Рая. Стваральнікі і акцёры «Белых начэй» палічылі гэты вынік правалам, напрыклад, Марчэла Мастраяні, наракаў, што ён, відаць, бяздарны і яму застаецца хіба, што гуляць толькі таксістаў. Пасля ён успрымаў сваю працу ў «Белых начах», як адкрывальніцу да цікавых і аб’ёмных роляў у будучыні.

Пры паказе першых кадраў «Белых начэй» гучыць музыка з оперы «Севільскі цырульнік» (Вісконці традыцыйна ўключаў оперныя ўрыўкі ў самы пачатак сваіх карцін). У якасці ж асноўнага кампазітара «Белых начэй» выступіў Ніна Рота, які супрацоўнічаў з Вісконці таксама ў яго карцінах «Рока і яго браты» (1960) і «Леапард» (1963).

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б http://www.nytimes.com/reviews/movies Праверана 18 красавіка 2016.
  2. а б в http://www.imdb.com/title/tt0050782/ Праверана 18 красавіка 2016.
  3. а б http://www.filmaffinity.com/es/film392984.html Праверана 18 красавіка 2016.
  4. а б в г д е ё ж з і к http://www.imdb.com/title/tt0050782/fullcredits Праверана 18 красавіка 2016.
  5. а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.