Белыя росы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Белыя росы
Жанр

камедыя

Рэжысёр

Ігар Дабралюбаў

Аўтар
сцэнарыя

Аляксей Дудараў

У галоўных
ролях

Усевалад Санаеў
Мікалай Карачанцаў
Міхаіл Какшэнаў
Генадзь Гарбук

Кампазітар

Ян Фрэнкель

Кінакампанія

Беларусьфільм

Працягласць

84 хвіл

Краіна

СССР

Мова

руская мова

Год

1983

Наступны фільм

Белыя Росы. Вяртанне

IMDb

ID 0085227

«Белыя росы» (руск.: Белые росы) — мастацкі фільм кінарэжысёра Ігара Дабралюбава. Вытворчасць — «Беларусьфільм», 1983 год. Працягласць — 89 хвілін. Лірычная камедыя, якая ярка паказвае жыццё, радасці і праблемы савецкіх людзей першай паловы 80-х гадоў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Усевалад Санаеў у ролі васьмідзесяцігадовага ветэрана працы і трох войнаў Фядоса Ходаса. Ён аўдавеў, у яго выраслі тры сыны. Старэйшы Андрэй (Генадзь Гарбук) — чалавек грунтоўны, але празмерна прадумлівы. Малодшы, Васіль (Мікалай Карачанцаў), дураслівы весялун і свавольнік, усё грае на гармоніку і гуляе. Сярэдні, Сашка (Міхаіл Какшонаў) вядзе вандроўнае жыццё, пятнаццаць гадоў не быў дома - зарабляе доўгі рубель на чужыне (на Курыльскіх астравах). За кожнага з іх перажывае стары, якога сусед Цімафей (Барыс Новікаў) кожную раніцу пытае, калі ён «паміраць» збіраецца.

Жыхары вёскі Белыя Росы, у якой адбываюцца асноўныя падзеі, атрымліваюць ордары на кватэры ў шматпавярховых дамах у горадзе, які паступова паглынае вёску. Гэта вымушае Фядоса і яго суседзяў пачаць жыць гарадскім жыццём, адрозным ад іх звыклага ўкладу. Своеасаблівым сімвалам сувязі горада і вёскі служыць драўляны масток, перакінуты праз рэчку, па якім перабіраюцца героі фільма, ідучы дадому ці ў горад.

У канцы фільма, на заходзе дня, стары Фядос дзякуе Сонцу за сваё жыццё і просіць шчасця для дзяцей.

Час і месца здымак[правіць | правіць зыходнік]

Фільм здымаўся ў 1983 годзе ў Гродне ў цэнтральнай частцы горада, у мікрараёнах Пярэселка і Дзевятоўка.

У ралях[правіць | правіць зыходнік]

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Спецыяльны прыз Усесаюзнага кінафестывалю за 1984 год
  • Прыз Усесаюзнага кінафестывалю за лепшы сцэнарый за 1984 год
  • Прыз Усесаюзнага кінафестывалю за лепшую акцёрскую працу за 1984 год

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца ў мікрараёне Дзевятоўка на тым месцы, дзе была вёска Белыя Росы, названа ў гонар вёскі - Белыя Росы.

Працяг экранізацыі фільма[правіць | правіць зыходнік]

6 кастрычніка 2011 года аўтар сцэнарыя карціны Аляксей Дудараў на сустрэчы з гледачамі заявіў, што экранізацыя працягу фільма «Белыя Росы» ў наш час не плануецца. Паводле слоў Дударава, ужо напісан сцэнарый і выдадзена кніга, у якой расказваецца пра далейшы лёс былых жыхароў выдуманай вёскі Белыя Росы, і калі б ён быў прадзюсарам і меў бы грошы, то зняў бы гэты фільм. Чытаць цалкам: http://www.nn.by/?c=ar&i=61364

Аднак ужо 17 лістапада 2011 года генеральны дырэктар "Беларусьфільма" Алег Сільвановіч паведаміў, што кінастудыя плануе зняць працяг фільма. Паводле сцэнарыя Аляксея Дударава галавой роду стане Андрэй Ходас, які будзе жыць у горадзе з назвай Белыя росы. Па сюжэце Андрэй разводзіцца з жонкай і з'яжджае на хутар. Аднак на гэтым месцы будаўнічая кампанія збіраецца ўзвесці катэджны пасёлак Белыя росы. Плануецца, што ролю малодшага сына Фядоса Ходаса, Васіля, выканае Карачанцаў. Таксама з першага складу фільма плануецца прыцягнуць Генадзя Гарбука, Міхаіла Какшонава і Наталлю Харахорыну. Здымаць карціну збіраюцца ў Гродне.