Яўген Маркавіч Ганкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яўген Ганкін)
Яўген Маркавіч Ганкін
Імя пры нараджэнні Евель Мордухавіч Ганкін
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1922(1922-10-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 1996(1996-05-03) (73 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-пастаноўшчык
Месца працы
Вучоба
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Яўге́н Ма́ркавіч Га́нкін (26 кастрычніка 1922, в. Шчадрын, Жлобінскі раён — 3 мая 1996) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яўген Ганкін нарадзіўся 26 кастрычніка 1922 года ў вёсцы Шчадрын Жлобінскага раёна. У 1943 годзе скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя Герасімава[1]. Адначасова з вучобай, у 1943—1944 гадах ён дапамагаў галоўнаму мастаку ў фільме «Іван Грозны  (руск.)», Сяргея Эйзенштэйна. У 1944—1945 гадах Ганкін працаваў у Кіеўскай кінастудыі, а з 1946[1] года мастаком-пастаноўшчыкам на «Беларусьфільме»[2][3].

Памёр Яўген Ганкін 3 мая 1996 года[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яўген Ганкін займаўся афармленнем такіх класічных беларускіх фільмаў як «Паўлінка» (1952, саўмесна з С. Нікалаевым)[1], «Хто смяецца апошнім» (1954, саўмесна з А. Грыгар’янцам)[1], «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958), «Я родам з дзяцінства» (1966), «Вайна пад стрэхамі» (1970), «Сыны сыходзяць у бой» (1969), «Белыя росы» (1983)[2].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Яго мемуары «Крыло ангела» былі пасмяротна выдадзеныя ў Злучаных Штатах[2].

У 2003 г. быў зняты дакументальны фільм пра Яўгена Ганкіна «Легендамі не карануйце нас»[2].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Ганкин Евгений Маркович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 137. — 737 с.
  2. а б в г д //Наша Ніва, «Факты кінабіяграфіі» Яўгена Ганкіна
  3. ru_animation: Евгений Мигунов «ВГИК» (начало) (руск.)
  4. НАШИ СОСЕДИ (руск.)
  5. ...Az vozdam (1993) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]