Бельскае княства
Бельскае княства — феадальная дзяржава ва Усходняй Еўропе. У 1-й палове XIV ст. ўваходзіла ў склад Вялікага княства Смаленскага. Цэнтр — г. Белы. У 1359 г. «смальняне ваявалі Белую». Відаць, у гэты час княства ўжо было ў складзе ВКЛ. У пачатку XV ст. вялікі князь літоўскі Вітаўт аддаў княства ва ўладанне сыну князя Уладзіміра Альгердавіча — Івану (заснавальнік роду Бельскіх). У склад княства ўваходзілі землі ўздоўж вярхоўяў р. Мяжа і яе левых прытокаў Бяроза, Лучоса і Обша, а таксама вярхоўі Дняпра. Шэраг валасцей (Старцава, Рожна і Бібірава) знаходзіліся ў сумесным уладанні Бельскага княства і Таропецкага павета. Бельскае княства, таксама як Вяземскае княства і Вярхоўскія княствы, стала своеасаблівым буферам паміж асноўнай тэрыторыяй ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Адміністрацыйна Бельскае княства па-ранейшаму было падпарадкавана Смаленску, які быў цэнтрам асобай ваеннай акругі, створанай для супрацьстаяння Маскве. Пасля Вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Маскоўскім 1500—1503 гг. Бельскае княства засталося ў Вялікім княстве Маскоўскім.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цемушаў В. Бельскае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 309. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2. — Эл.рэсурс hist-geo.net Архівавана 2 чэрвеня 2011.
- Kuczyński S.M. Ziemie czernihowsko-siewierskie pod rządami Litwy. — Warszawa, 1936. — (Prace Ukraińskiego institutu naukowego. Tom 33).
- Pietkiewicz K. Wielkie Księstwo Litewskie pod rządami Aleksandra Jagiellończyka: Studia nad dziejami państwa i spoleczeństwa na przelomie XV i XVI wieku // Zeszyty naukowe Uniwersytetu im. A.Mickiewicza w Poznaniu. Seria Historia. — 1995. — № 185. — S. 13 — 42.
- Базилевич К. В. Внешняя политика Русского централизованного государства. Вторая половина XV в. — 2-е издание. — М., 2001.
- «Выписка из посольских книг» о сношениях Российского государства с Польско-Литовским за 1497—1572 гг. / Подготовила к печати Б. Н. Мороз; Под редакцией С. О. Шмидта. — М. — Варшава, 1997. — (Памятники истории Восточной Европы. Источники XV—XVII вв. Том 2 = Monumenta historica res gestas Europae Orientalis illustrantia. Fontes XV—XVII saec. Vol. 2).
- Духовные и договорные грамоты великих и удельных князей XIV—XVI вв. / Академия наук СССР, Институт истории; Подготовил к печати Л. В. Черепнин; Ответственный редактор С. В. Бахрушин. — М. — Л.: Издательство АН СССР, 1950. — 587 с.
- Кром, М. М. Меж Русью и Литвой: Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV — первой трети XVI вв. / М. М. Кром; Российский государственный архив древних актов. — М.: Археографический центр, 1995. — 292, [3] с. — (Исследования по русской истории, Выпуск 4).
- Любавский, М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания Первого Литовского Статута: Исторические очерки / Матвей Любавский. — [М., 1892].
- Любавский М. К. Образование основной государственной территории великорусской народности. Часть 1. Заселение и объединение центра. -Ленинград, 1929.
- Цемушаў, В. Бельскае княства / Віктар Цемушаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 1: А — К. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 309.
- Янин В. Л. Новгород и Литва: Пограничные ситуации XIII—XV вв. / В. Л. Янин. — М.: Издательство Московского университета, 1998. — 216 с.