Перайсці да зместу

Бельчыцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бельчыцы — рэзідэнцыя полацкіх князёў y XII ст. Размяшчалася на левым беразе Дзвіны, пры ўпадзенні ў яе ракі Бяльчанкі, за 2 км ад полацкага дзядзінца. Цяпер y межах Полацка). Упершыню згаданы Іпацьеўскім летапісам пад 1159 годам. Паводле Мацея Стрыйкоўскага, Бельчыцы былі ўмацаваны мураванай сцяной і вежамі, разбуранымі ў XVII ст. уніяцкім архіепіскапам Іасафатам Кунцэвічам. Часткай княжацкай рэзідэнцыі быў Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).