Перайсці да зместу

Іпацьеўскі летапіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Іпа́цьеўскі летапіс — адзін з найстаражытнейшых усходнеславянскіх летапісных збораў. Найважнейшая з дакументальных крыніц па гісторыі Русі ў спісе 1420-х гг. Добра вядомы ў Вялікім Княствам Літоўскім, быў выкарыстаны аўтарамі Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Хронікі Быхаўца. Таксама вядомыя іншыя спісы збору. Ёсць меркаванні, што гэта адзіны помнік пісьменнасці, у якім захаваліся ўрыўкі страчанага Полацкага летапісу.

Збор складаецца з трох частак:

Іпацьеўскі летапіс змяшчае трэцюю вядомую рэдакцыю «Аповесці мінулых часоў», якая была падрыхтавана ў 1118 годзе па загадзе князя Мсціслава Уладзіміравіча[1], апісвае перыяд да 1117;

Летапіс атрымаў сваю назву ад месца знаходжання — Іпацьеўскі манастыр пад Кастрамой. Іпацьеўскі летапіс знайшоў расійскі гісторык М. М. Карамзін.

  1. ГБЛ 2007, с. 49.
  • Рэд.: В. А. Чамярыцкі. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — Т. 1.