Беляш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беляш з мясной начынкай

Беляш (ад татарск.: бэліш — пірог) — кулінарны выраб з цеста з мясной, рыбнай і іншай начынкай. Традыцыйная татарская страва, якая атрымала шырокая распаўсюджанне ў грамадскім харчаванні (пераважна ў якасці «хуткай ежы») па ўсім былым СССР, у тым ліку ў Беларусі. Арыгінальная татарская страва гатуецца з двух скавародных бліноў (або пластоў цеста) з начынкай, з зашчыпанымі краямі, вядомая ў многіх варыяцыях, можа быць як асноўнай стравай, так і дэсертам. Аналагі беляша вядомыя ў большасці цюркскіх народаў, вельмі блізкі да яго бялюш беларуска-літоўскіх татараў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Беляшы // Праект «Наша ежа»