Булён
Jump to navigation
Jump to search
Булён (ад фр. Bouillon ад дзеяслова bouillir — «кіпяціць») — вадкі навар з мяса, рыбы або гародніны. Змяшчае невялікую колькасць бялкоў, таму мае больш смакавае і ўзбуджальнае значэнне, чым пажыўнае, таксама лёгказасваяльны нават аслабленым арганізмам.
Свежы булён часта ўжываюць як харчаванне пры хваробах, калі рэкамендуецца вадкае харчаванне, напрыклад, пры атручваннях і засмучэннях стрававальнай сістэмы.
Булён даюць да стала як самастойную страву, так і разам з гарнірам. Часта ў булён дадаюць іншыя прадукты — крупы, хлеб, яйка і г. д. Акрамя іншага, булён часта служыць запраўкай для рознага роду соусаў.
У продажы распаўсюджаныя «булённыя кубікі» — канцэнтраты хуткага прыгатавання.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Булён
![]() |
Гэта пачатак артыкула пра ежу і напоі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |