Бенгалія

Бенгалія (бенг.: বঙ্গ, англ.: Bengal) — гістарычны рэгіён у паўночна-ўсходняй частцы Паўднёвай Азіі. Населены пераважна бенгальцамі, для якіх роднай з’яўляецца бенгальская мова. У цяперашні час Бенгалія падзелена паміж Індыяй (Заходняя Бенгалія — штат на ўсходзе Індыі) і дзяржавай Бангладэш (Усходняя Бенгалія).
Тэрыторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да падзелу пасля Другой сусветнай вайны на Усходні Пакістан і Заходнюю Бенгалію, Бенгалія займала тэрыторыю ў 1 674 279 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да брытанцаў
[правіць | правіць зыходнік]Са старажытнага гістарычнага жыцця Бенгаліі вядома няшмат. Да VI стагоддзя да н. э. большая частка тэрыторыі Бенгаліі была часткай магутнага каралеўства Магадха.
Частка Бенгаліі належала царству Камарупа, якое існавала з IV стагоддзя да 1200-х гадоў.
У 1203 Бенгалія была заваявана мусульманамі, а ў 1225 годзе злучаная з царствам Дэлі. У 1279 годзе губернатар Бенгаліі, Тограб, зрабіў спробу адваяваць незалежнасць. Ён прыняў каралеўскі тытул, але быў пераможаны ў вайне, якую вёў супраць свайго ўладара. Пазнейшыя намеснікі таксама, з большым ці меншым поспехам, спрабавалі вызваліцца ад панавання Дэлі, так што гісторыя Бенгаліі ў сярэднявеччы ўяўляе сабой шэраг рэвалюцый і ўзурпацый на кароткі або больш працяглы час.
Толькі Вялікаму Маголу Акбару ўдалося зноў звязаць Бенгалію цеснымі вузамі з царствам Дэлі. З 1585 гэтай краінай кіравалі субадары, або віцэ-каралі. Калі англічане ў 1633 годзе атрымалі дазвол весці ў Бенгаліі гандаль, то заснавалі там факторыі і сталі ўсё больш і больш пашыраць свае ўладанні. З іх факторый самыя значныя знаходзіліся ў Гуглі і Касімбазары. У 1698 годзе яны атрымалі права ўмацаваць факторыі.
Праз чатыры гады яны перанеслі факторыю з Гуглі ў цяперашнюю Калькуту, папярэдне купіўшы гэтае месца, роўна як Чатануці і Гавіндпур. У 1756 годзе намеснік Бенгаліі Сірадж уд-Даўла, непрымірымы вораг англічан, выгнаў іх з Касімбазара і рушыў да Калькуты, якая пасля непрацяглай абароны вымушана была здацца. Узятыя ў палон англічане былі кінутыя ў Чорную Яму, дзе большая іх частка загінула. Генерал-губернатар Клайв, аднак, зноў узяў Калькуту ў 1757.
Мір быў заключаны, але хутка варожыя дзеянні аднавіліся і скончыліся бітвай пры Пласі, якая зацвердзіла магутнасць англічан у Індыі. Некалькі гадоў праз, пасля бітвы пры Буксары (1764), Вялікі Магол Шах-Алім саступіў англійскай Ост-Індскай кампаніі правінцыі (Subahs) Бенгалію, Бегар і Арысу.
Пры брытанцах
[правіць | правіць зыходнік]Паводле статыстычных даных, у 1881 годзе ў Бенгаліі пражывала 162 607 990 жыхароў. На чале кіраўніцтва знаходзіўся віцэ-кароль — генерал-губернатар з Індыйскім саветам (Governor-general of India in Council), і яна складалася з 10 галоўных аддзелаў, або правінцый, а менавіта:
1) Ніжніх правінцый, або ўласна Бенгаліі; 2) Паўночна-заходніх правінцый з Удам (англ.: Oudh); 3) Пенджаба; 4) Цэнтральных правінцый; 5) Майсура; 6) Кург; 7) Брытанскай Бірмы; 8) Асама; 9) Аджміра і Маірвары; 10) Берара.
Сюды далучаюцца яшчэ дзяржавы, якія плацілі даніну, з тэрыторыяй у 455 422 км² і 9 445 563 жыхароў. У Пенджабе, Ніжніх і Паўночна-заходніх правінцыях былі пастаўлены на чале грамадзянскай улады намеснікі генерал-губернатара, а ў Бірме, Асаме і Цэнтральных правінцыях галоўныя камісары (Chief-Commissioners). Аджмір і Маірвара, Берар, Майсур і Кург знаходзіліся пад непасрэдным кіраваннем ост-індскага генерал-губернатара.

Бенгалія ў вузкім сэнсе слова, гэта значыць паднамесніцтва Бенгалія, або Ніжніх правінцый (Lower Provinces), займала пасля аддзялення ад яго ў 1874 Асама, з якога ўтвораны асаблівы обер-камісарыят, прастору ў 405 391 км², а з дзяржавамі, якія плацілі даніну, — 500 247 км².
Межамі яго служылі: на поўначы — Непал, Сікім і Бутан; на поўдні таксама — дзяржава Бірма, Брытанская Бірма, Бенгальскі заліў, прэзідэнцтва Мадраскае і Цэнтральныя правінцыі; на захадзе — агенцтва Багалканд, якое належыць да цэнтральнай Індыі, і Бенарэскі аддзел паўночна-заходніх правінцый.
Бенгалія была адной з асноўных тэрыторый, дзе англічанамі вырошчваўся опіум для паставак у Кітай[1].
Пасля брытанцаў
[правіць | правіць зыходнік]У 1947 годзе Бенгалія была падзелена на дзве часткі (па рэлігійнай прыкмеце). Частка Бенгаліі, дзе пераважалі мусульмане, адышла да Усходняга Пакістана (пазней — Бангладэш), частка — да Індыі.
Зноскі
- ↑ Наркомафия королевы Виктории (руск.) Архівавана 29 кастрычніка 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бенгалия // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Ивбулис В. Я. Моя золотая Бенгалия. М., 1988. — 136 с., ил. (руск.)
- Бенгальская поэзия. М.-Л., 1959. — 240 с. (руск.)
- Нарахари К. Национально-освободительное движение в Бенгалии. М., 1956. (руск.)
- Сказки и легенды Бенгалии. — М.: Наука. ГРВЛ, 1990. — 304 с. (руск.)
- Скороходова Т. Г. Бенгальское Возрождение. Очерки истории социокультурного синтеза в индийской философской мысли Нового времени. СПб., 2008. 320 с. (руск.)
- Скороходова Т. Г. Религиозный гуманизм Бенгальского Возрождения // Вопросы философии, 2008, № 8. С. 158—168. (руск.)
- Товстых И. Бенгальская литература. М., 1965. (руск.)
- Шептунова И. И. Живопись Бенгальского Возрождения. М., 1978. (руск.)
- Меренкова О. Н. Зрелищные традиции Бенгалии в индийском кинематографе // Радловский сборник: Научные исследования и музейные проекты МАЭ РАН в 2009 г. — СПб., 2010. — С. 38-42. (руск.)
- Dalton, Edward Tuite (1872). Descriptive ethnology of Bengal(англ.). Calcutta.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - Barton, J.A.G. (1874). Bengal. An account of the country from the earliest times(англ.). London.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - Hunter, William Wilson (1875). Statistical account of Bengal (5 vols.)(англ.). London.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - Eastwick, Edward B. (1882). Handbook of the Bengal Presidency(англ.). London: J. Murray.