Магадха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Індыя каля 600 да н.э. і Махаджанапады

Магадха — гістарычная вобласць і старажытная дзяржава на паўночным усходзе сучаснай Індыі.

Вядома прыкладна з 9—8 ст. да н.э. Сталіцы — гарады Раджагрыха і Паталіпутра (з 4 ст. да н.э., сучасная Патна). Паводле будыйскіх крыніц, у 7 ст. да н.э. Магадха была адной з 16 «вялікіх дзяржаў» Індыі. У 6—3 ст. да н.э. найбольш эканамічна развіты раён Індыі.

Значна пашырылася пры царах Бімбісары і Аджаташатру (6—5 ст. да н.э.). Была ядром імперый Нандаў (4 ст. да н.э.), Маур'яў (4—2 ст. да н.э.), дзяржавы Гуптаў (4— б ст. н.э.). Нашчадкі Гуптаў правілі ў Магадхе да пачатку 8 ст.

У 8—12 ст. Магадха ў складзе дзяржаў Палаў beru і Сенаў beru.

Магадха — буйнейшы эканамічны і культурны цэнтр Старажытнай Індыі, з ёю звязаны важныя этапы ў развіцці будызму і джайнізму. Да 10 ст. назва «Магадха» выйшла з ужытку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]