Перайсці да зместу

Бенефіцый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бенефіцыі)

Бенефіцый (лац.: beneficium «дабрадзейства») — зямельнае ўладанне ў Заходняй Еўропе ў раннефеадальны перыяд (VIIIXII стст.), якое дараваў кароль (ці які-небудзь іншы вялікі феадал) у пажыццёвае карыстанне васалам, на ўмове нясення службы адміністрацыйнай, прыдворнай, ваеннай.

Паступова ператварыўся ў феод.

З пачатку VI ст. пад гэтым тэрмінам таксама сталі разумецца даходныя пасады або зямельныя ўчасткі, якія атрымлівалі духоўныя асобы (у каталіцкай царкве) як ўзнагароджанне.

Пад бенефіцыем звычайна разумеюць ваеннае ўмоўнае зямельнае трыманне (у адрозненне ад «прэкарыя», які быў сялянскага тыпу). Невыкананне трымальнікам умоў цягнула ліквідацыю бенефіцыя. У выпадку смерці атрымальніка або дарыцеля бенефіцый вяртаўся ўласніку або яго спадчыннікам. Затым бенефіцый мог быць перададзены на аснове новага пагаднення.

З'яўленне бенефіцый — адно з праяў аграрнага перавароту, які адбыўся ў Франкскай дзяржаве ў VIII ст.: «алоды», дараваныя ў поўную безумоўную ўласнасць былі заменены наданнем ў пажыццёвае карыстанне. Змянілася сацыяльная структура франкскага грамадства, з'явіўся новы ваенны пласт бенефіцыярыяў, звязаных з каралеўскай уладай пазямельнымі адносінамі.

У IXX стст. бенефіцыі набылі рысы феода (лена). Бенефіцыі спрыялі з'яўленню прафесійных воінаў-рыцараў, а таксама ўзнікненню адносін асабістай вернасці і заступніцтва (васалітэту) паміж бенефіцыярыем і даруючым бенефіцыі. Бенефіцыі раздавалі не толькі каралі (манархі), але і буйныя феадалы. Неўзабаве многія бенефіцыяры сталі магутней за каралёў.

Зноскі