Бензінавы рухавік унутранага згарання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рухавік W16 вытворчасці Volkswagen, якім камплектуецца гіперкар Bugatti Veyron.

Бензінавы рухавік унутранага згараннярухавік унутранага згарання, які працуе на бензіне або іншым падобным лятучым паліве, вынайдзены ў Еўропе ў 1876 годзе. У большасці бензінавых рухавікоў паліва і паветра перад сціскам папярэдне змешваюцца (але ў некаторых сучасных рухавіках ажыццяўляецца непасрэдны ўпрыск паліва ў цыліндры). Раней змешванне адбывалася ў карбюратары, але цяпер гэтым займаецца электронная сістэма ўпрыску паліва, акрамя малых рухавікоў, дзе ўжыванне гэтай складанай сістэмы немэтазгоднае. Працэс упрыску бензінавага рухавіка і дызельнага розніцца тым, як змешваюцца паліва і паветра, і як гэтая сумесь запускае цыкл рухавіка. У бензінавым рухавіку сумесь сціскаецца і падпальваецца свечкай запальвання; у дызельным сціскаецца толькі паветра, ад чаго яно распякаецца — у звышразагрэтае паветра ўпрыскваецца дызельнае паліва, ад чаго яно загараецца.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Бензінавыя рухавікі знайшлі шмат прымяненняў у розных машынах. Яны выкарыстоўваюцца ў аўтамабілях, матацыклах, самалётах, маторных лодках, а таксама ў ручных прыладах, напрыклад, газонакасілках, ланцужных пілах і перанасных бензагенератарах.

Да пашырэння ўжытку дызельных рухавікоў бензінавымі рухавікамі абсталёўвалі таксама аўтобусы, грузавікі і некаторыя чыгуначныя лакаматывы.