Бенін-Сіці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Бенін-Сіці
Benin City
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1899
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Эдо
Плошча
1204 км²
Вышыня цэнтра
80 м
Насельніцтва
1780000 чалавек (2021)
Часавы пояс
Бенін-Сіці на карце Нігерыі
Бенін-Сіці (Нігерыя)
Бенін-Сіці
Бенін-Сіці (Нігерыя)
Бенін-Сіці

Бенін-Сіці (англ.: Benin City) — горад у Нігерыі, адміністрацыйны цэнтр штата Эдо. Насельніцтва (2021 г.) — 1 780 000 чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бенін-Сіці месціцца на раўніннай тэрыторыі на мяжы зоны саван і трапічных лясоў. Сярэдняя гадавая тэмпература складае 27°C — 29°C. З мая да кастрычніка працягваецца сезон мусонаў, які часцяком суправаджаецца паводкамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бенін-Сіці быў заснаваны ў X ст. і першапачаткова называўся Эдо́. У канцы XII ст. ён стаў цэнтрам буйной дзяржавы на чале свяшчэнных манархаў оба. Ужо ў познім сярэднявеччы горад быў добра ўмацаваны. У выніку будаўнічых работ XV ст. даўжыня яго муроў склала болей за 15 тысяч км. Еўрапейскія гандляры і вандроўнікі, якія наведвалі яго з 1485 г., узгадвалі шырокія вуліцы, вялікія дамы, чысты гарадскі рынак. У ім налічвалася некалькі рамесных гільдый. Частка рамеснікаў працавала на патрэбы оба. Назву Бенін гораду і краіне далі партугальцы ў выніку скажэння аднаго з мясцовых слоў.

У 1897 г. Бенін-Сіці быў захоплены і разрабаваны брытанцамі. Пазней далучаны да брытанскіх каланіяльных валоданняў. У 1960 г. стаў часткай незалежнай Нігерыі. З 1991 г. з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам штата Эдо.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Бенін-Сіці — адзін з найбуйнейшых гарадоў Нігерыі, цэнтр будаўнічай, нафтаперапрацоўчай і харчовай прамысловасці, важны цэнтр развіцця моднай індустрыі краіны і турызму. У горадзе дзейнічае некалькі вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку Бенінскі ўніверсітэт. Працуе аэрапорт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]