Бераг Кемпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бераг Кемпа (Антарктыда)
Бераг Кемпа
Бераг Кемпа
Бераг Кемпа на карце Антарктыды.

Бераг Кемпа (анг. Kemp Coast) — частка ўсходняга ўзбярэжжа Антарктыды, якая ляжыць на ўсход Зямлі Эндэрбі, паміж 56°25' і 59°34' усходняй даўгаты.

Бераг абмываецца морам Садружнасці. Вялікая частка яго схаваная пад покрывам мацерыковага лёду, які ўтварае нярэдка высокія ледзяныя абрывы.

Бераг быў адкрыты ў 1833 годзе англійскім марскім афіцэрам, капітанам судна «Магнет» Пітэрам Кемпам; пазней названы яго імем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]