Беразінец (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беразінец
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 143,9[1] м
Даўжыня 0,6 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,12 км²
Басейн
Плошча вадазбору 18,9 км²
Упадаюць рака Копань
Выцякаюць рака Копань
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Беразінец (Беларусь)
Беразінец
Беразінец
Беразінец (Віцебская вобласць)
Беразінец
Беразінец
Map

Беразіне́цвозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна́, прыкладна за 35 км на паўночны захад ад горада Гарадок.

Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Плошча вадазбору 18,9 км².
Возера размешчана сярод лесу. Катлавіна складаецца з двух плёсаў. Заходнія схілы катлавіны пясчаныя. Праз возера працякае рака Копань (выцякае пад назвай Прудніца[1]), на поўначы злучаючы Беразінец з возерам Вялікая Восмата, на поўдні — з возерам Жодзень.

Зноскі

  1. а б Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 126. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)